Кожны год у дзяржаўнай установе адукацы “Сярэдняя школа №2 г. Масты” праводзяцца мерапрыемствы па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы. Ужо стала традыцыяй напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы запрашаць пісьменнікаў мясцовага рэгіена. У гэтым годзе творчая сустрэча з Мікалаем Іваноўскім адбылася ў фармаце анлайн з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій. Вучні восьмых класаў з вялікім задавальненнем слухалі яго вершы.
У кабінеце беларускай мовы і літаратуры для вучняў нашай школы была арганізавана выстава “ Вырабы народных майстроў”. Кожны атрымаў цудоўную магчымасць патрымаць у руках вырабы з саломкі, дрэва. Незвычайную цеплыню адчулі вучні, пазнаеміўшыся з вышыванкай.
У межах тыдня беларускай мовы прайшла акцыя “ Гавары са мной па-беларуску”. Вучні шостых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Пераможцы былі ўзнагароджаны сувенірамі. Для вучняў восьмых класаў быў праведзены конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных мове: “ Як ты дорага мне,мая родная мова!”, які дапамог вучням апынуцца ў чароўным свеце слова неабсяжнай прыгажуні мовы. Пераможцай у конкурсе стала Ульяна Тупякова, вучаніца восьмага класа. У мінулым годзе яна атрымала стыпендыю Прэзідэнцкага фонду адораных дзяцей за творчыя дасягненні.
Для хлопчыкаў і дзяўчынак беларускамоўнага класа свята беларускай мовы запомніцца надоўга: для іх падрыхтаваны віншавальныя паштоўкі “Я люблю родную мову”.
Завяршальным акордам свята стала экскурсія ў школьны музей з наведваннем этнаграфічнага кутка. Тыдзень прайшоў насычана і цікава.
|
Таццяна Калеснікава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Масты” |
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад