Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Як стаць лепшым юным фінансістам Гродзеншчыны?

Як стаць лепшым юным фінансістам  Гродзеншчыны?30 ноября 2021 — 15:43

На гэтае пытанне зможа адказаць Андрэй Фядуцік, вучань  ХІ класа Рагозніцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы.

 З мэтай павышэння фінасавай граматнасці навучэнцаў  устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, папулярызацыі ведаў у вобласці фінансаў не першы год у нашай краіне   Нацыянальным банкам сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца рэспубліканская алімпіяда па фінансавай грамаце. Прымаючы ўдзел у алімпіядзе, старшакласнікі маюць магчымасць  набыць практычныя навыкі выкарыстання  фінансавых інструментаў для планавання бюджэту, кантролю сваіх даходаў, расходаў, папоўніць свой багаж  фінансавых ведаў, якія спатрэбяцца ім у дарослым жыцці незалежна ад абранай прафесіі.

Вопыт паспяховага ўдзелу навучэнцаў  нашай школы ў алімпіядзе ўжо ёсць. Менавіта наш выпускнік Уладзіслаў Варац у 2019 годзе  стаў пераможцам не толькі раённага, абласнога, але і заключнага этапаў алімпіяды і быў узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені. Гэта стала добрым стымулам для старшакласнікаў на наступныя гады. Таму эстафету перамог пераняў  Андрэй Фядуцік, якія спрабаваў свае сілы ў мінулым навучальным годзе, заняўшы першае месца ў раёне, а на абласны алімп узняцца яму не хапіла некалькі заветных балаў.

А вось бягучы год стаў для Андрэя, зараз ужо вучня ХІ класа, сапраўды паспяховым. Ён, стаўшы зноў лепшым  на раённым  этапе, пацвердзіў гэтае званне і на абласным, якія адбыўся  19 лістапада бягучага года. Андрэй сярод 53 удзельнікаў з усіх раёнаў Гродзеншчыны  яшчэ раз даказаў, што ён на алімпіядзе не выпадковы  чалавек.

Алімпіядныя заданні ўключалі ў сябе тэсты з 30 пытанняў і былі накіраваны на праверку ведаў па тэмах, без каторых  немагчыма разумнае  фінансавае існаванне ў сучасным грамадстве: асабістыя фінансы, зберажэнні, страхаванне, банкінг і многае іншае.  У тэставыя заданні  таксама былі ўключаны фінансавыя задачы на разлікі і вылічэнні. Дадаткова было прапанавана і творчае заданне “Якія фактары трэба ўлічваць пры выбары крэдыту?”

На думку журы, з кожным годам заданні ўсё складанейшыя. Але гэта не  перашкодзіла  Андрэю набраць 97 балаў са  100 магчымых і стаць  абсалютным  пераможцам сярод удзельнікаў вобласці.  Па выніках алімпіяды ён будзе ўзнагароджаны дыпломам І ступені і каштоўнымі падарункамі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і Збербанка.

Перамога Андрэя Фядуціка не стала выпадковасцю, таму што ён вызначаецца мэтанакіраванасцю, адказнасцю, умее спланаваць свой час і самастойна здабываць веды. Рыхтуючыся да алімпіяды, юнак зразумеў, што паспяховым дарослым стаць немагчыма, калі ў школьныя гады не павышаць сваю фінансавую граматнасць.

Заслужанай перамозе  папярэднічала сур’ёзная і крапатлівая  падрыхтоўка: вывучэнне тэарэтычнага матэрыялу, нарматыўных дакументаў, рашэнне фінансавых задач. Дапамагала ў падрыхтоўцы да алімпіяды настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Наталія Сарока. У час падрыхтоўкі да абласнога этапу  кансультацыі атрымліваў Андрэй  ад супрацоўнікаў Белаграпрамбанка, у  прыватнасці ад Аксаны Данцэвіч,  ад спецыялістаў Беларусбанка, Дзяржстраху, педагогаў,  якія тлумачылі  сутнасць найбольш  складаных тэм, паняццяў і з’яў. Каардынацыяй падрыхтоўкі займалася Людміла Астапчэня, метадыст  ДУ “Мастоўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”. Усім хочацца выказаць словы падзякі.

Як пераможцу абласнога этапу алімпіяды, Андрэю Фядуціку дадзена права  прадстаўляць  Гродзенскую вобласць на заключным (рэспубліканскім) этапе, які пройдзе  10 снежня 2021 года. Таму яго чакае напружаная падрыхтоўка, сур’ёзная праца з настаўнікамі і спецыялістамі, каб пацвердзіць  свае веды і  дасягнуць новых вяршынь. 

Адміністрацыя ўстановы адукацыі, педагагічны калектыў і вучні  віншуюць Андрэя і яго бацькоў з атрыманай перамогай і жадаюць  юнаку стаць лепшым юным фінансістам у рэспубліцы.

 

Антаніна Лудзіч,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио