Народная пагалоска сцвярджае, што ў Русінаўцах самая чыстая на Мастоўшчыне вада, што ў вёску прыязджаюць набраць яе людзі з розных мясцовасцей нашага і суседніх раёнаў.
- Ці так гэта? запыталі мы ў кіраўніка філіяла “Дубна” В. А. Пуся, вяртаючыся з поля, дзе камбайны ўбіралі зерневыя культуры. - Такі факт мае месца, - адзначыў Валерый Аляксандравіч. – Я сам ў Русінаўцах набіраю ваду для загатовак на зіму. Яна па ўсіх аналізах самая чыстая. Справа ў тым, што ў гэтым месцы на значнай глыбіні знаходзіцца падземнае возера, куды не могуць пранікнуць розныя прымесі. Ваданапорную вежу і калонку тут дапамог устанавіць былы старшыня райвыканкама А. Р. Кісялёў па просьбе мясцовых жыхароў.
Сапраўды, чыстая вада з глыбіні – не з калодзежаў, якія харчуюць паверхневыя воды. Мясцовыя жыхары задаволены такім фактам і ганарацца ім, добразычліва адносяцца да тых, хто прыехаў да іх па ваду. Ля калонкі мы са старшынёй райкома галіновага прафсаюза В. М. Мятлюком знайшлі чысты кубачак і з задавальненнем у летнюю гарачыню папілі чыстай і халаднаватай русінаўскай вады.
С. ЗВЯРОВІЧФота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад