Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизнь

Як сляза дзіцяці

Як сляза дзіцяці03 августа 2015 — 10:00

 Народная пагалоска сцвярджае, што ў Русінаўцах ­­ самая чыстая на Мастоўшчыне вада, што ў вёску прыязджаюць набраць яе людзі з розных мясцовасцей нашага і суседніх раёнаў.

­­ - Ці так гэта? ­­ запыталі мы ў кіраўніка філіяла “Дубна” В. А. Пуся, вяртаючыся з поля, дзе камбайны ўбіралі зерневыя культуры.­­ - Такі факт мае месца, ­­ - адзначыў Валерый Аляксандравіч. – Я сам ў Русінаўцах набіраю ваду для загатовак на зіму. Яна па ўсіх аналізах самая чыстая. Справа ў тым, што ў гэтым месцы на значнай глыбіні знаходзіцца падземнае возера, куды не могуць пранікнуць розныя прымесі. Ваданапорную вежу і калонку тут дапамог устанавіць былы старшыня райвыканкама А. Р. Кісялёў па просьбе мясцовых жыхароў.

Сапраўды, чыстая вада з глыбіні – не з калодзежаў, якія харчуюць паверхневыя воды. Мясцовыя жыхары задаволены такім фактам і ганарацца ім, добразычліва адносяцца да тых, хто прыехаў да іх па ваду. Ля калонкі мы са старшынёй райкома галіновага прафсаюза В. М. Мятлюком знайшлі чысты кубачак і з задавальненнем у летнюю гарачыню папілі чыстай і халаднаватай русінаўскай вады.

С. ЗВЯРОВІЧФота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио