
Менавіта так могуць з гонарам сказаць вучні пятай гарадской школы: шасцікласніца Паліна Пронская і сямікласнік Глеб Вангул. Ім гэтая задача ў мінулым навучальным годзе аказалася па плячы.
У пачатку года мы абвясцілі вучням аб дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове «Падабайкі роднай мове». Удзел мог прыняць любы з вучняў, хто цікавіцца родным словам і не траціць магчымасці глыбей спасцігаць таямніцы беларускай мовы. Паліна з Глебам з задавальненнем адгукнуліся на прапанову і сталі ўдзельнікамі алімпіяды, якая праходзіла на працягу ўсіх дзевяці месяцаў навучальнага года. Арганізатары алімпіяды штомесяц прапаноўвалі дзецям самыя разнастайныя заданні. Кожны этап меў сваю тэматычную скіраванасць: «Вераснёўскія жарынкі», «Марфалагічная вясёлка», «Лексічныя пацешкі» і інш. Удзельнікамі спаборніцтва былі вучні школ з усёй краіны. Каб правільна выканаць заданні алімпіяды, дзецям неабходна было не толькі добра валодаць правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, але і прадэманстраваць веданне беларускага фальклору, традыцый і звычаяў нашых продкаў.
Кожны раз з нецярпеннем чакалі вынікаў конкурсу не толькі дзеці, але і мы, іх настаўнікі. Хваляваліся і абавязкова верылі! І нездарма! Па выніках кожнага этапа арганізатары перасылалі электронныя дыпломы, якія мы ўручалі вучням. Сярод вучняў шостых класаў у дзевяці этапах алімпіяды Паліна Пронская атрымала 9 дыпломаў (І і ІІ ступені). У Глеба Вангула сярод сямікласнікаў таксама цудоўны рэзультат: 7 дыпломаў і 2 сертыфікаты ўдзельніка. Вось якая багатая скарбонка атрымалася!
Мы віншуем нашых вучняў з паспяховым удзелам у алімпіядзе. Спадзяёмся, што новы навучальны год будзе не менш удалы. І Паліна, і Глеб не страцяць прагі пазнання, працалюбства, будуць радаваць нас новымі поспехамі і перамогамі. А іх дасягненні будуць служыць прыкладам для іншых.
Ганна Трафімовіч, Святлана Пронская,
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 5 г. Масты
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад