У дзяржаўнай установе адукацыі “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” праводзіцца сістэматычная работа па прафарыентацыі вучняў. Асабліва гэта датычыць вучняў старэйшых класаў, якія ўжо задумваюцца над тым, як правільна зрабіць свой выбар будучай прафесіі.
Сапраўды, гэта вельмі цяжка – правільна ацаніць свае магчымасці і жаданні. А свой выбар пасля заканчэння школы зрабіць прыйдзецца кожнаму выпускніку. І, безумоўна, кожнаму хочацца пайсці далей па правільна выбранай дарозе. Таму сістэматычная прафарыентацыйная работа дае магчымасць вучням больш даведацца пра пералік прафесій і спецыяльнасцей у сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, пра працэс, умовы і спецыфіку навучання, перспектывы пасля заканчэння каледжаў, універсітэтаў, тэхнікумаў. У школу часта прыязджаюць прадстаўнікі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Яны вельмі падрабязна расказваюць і паказваюць у відэароліках і прэзентацыях аб усіх момантах паступлення ў пэўную ўстанову і навучання ў ёй.
У рамках прафарыентацыйных мерапрыемстваў такую работу з вучнямі 9-11 класаў правёў былы вучань нашай школы, а цяпер студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Ягор Галавач. Па прынцыпе “роўны навучае роўнага” даверліва прайшла размова са старшакласнікамі, Ягор расказаў аб перавагах навучання на юрыдычным факультэце, аб станоўчых уражаннях за кароткі перыяд знаходжання ва ўніверсітэце. Таксама студэнт правёў сярод вучняў анкету на прадмет прыярытэтаў выбару прафесіі. Гэтая даверлівая размова вельмі зацікавала старшакласнікаў, яны задавалі шмат пытанняў. Завяршылася сустрэча агульным фотаздымкам і ўзаемнымі пажаданнямі поспехаў у навучанні.
Таццяна Галавач,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны
комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа “
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад