У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання падведзены вынікі работы жывёлаводаў за мінулы год.
Сярод ста васямнаццаці раёнаў рэспублікі жывёлаводы Мастоўскага раёна займаюць трынаццатую пазіцыю па сярэдняму надою малака ад каровы (5449 кг, што на 72 кг больш у параўнанні з 2010 годам). Сярод абласцей краіны па сярэдняму надою малака лідзіруе Гродзенская вобласць, дзе ад каровы ў сярэднім надоена 4915 кг.
Па вырошчванню і адкорму буйной рагатай жывёлы ў рэспубліцы працуюць 89 комплексаў. Сярод іх СВК імя А. Міцкевіча шаснаццаты ў спісе, а СПУП “Дубна” -- дзевятнаццатае ў спісе.
Па вырошчванню і адкорму свіней па выніках 2011 года “Мастоўскі кумпячок” займае адзінаццатую пазіцыю сярод ста сямі комплексаў аналагічнага профілю.
А. ШВЯДКО
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад