Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизнь

Як па вёсцы бабу вазілі ...

Як па вёсцы бабу вазілі ...12 октября 2015 — 10:00

 У нядзелю, 30 жніўня, стомленую ад спякоты вёску абудзіў вясёлы гоман. Па Азёрках трухаў конік. На лаўцы за вазніцу сядзеў відны хлопец у святочнай сарочцы, галаву прыкрывала шапка, упрыгожаная кветкай. Побач з ім, нібы тая сарока, сакатала прывабная дзяўчына ў доўгай спадніцы і вялікай хустцы. За імі, абляпіўшы воз, сядзелі шчаслівыя дзед з бабай, перапранутыя ў казачных персанажаў, госці і работнікі культуры Галіна Антонаўна і Ірына Антонаўна Шалястовічы. Вазок быў поўны...

Па Вялікіх Азёрках бабу вазілі... Граў гармонік, гучалі песні і нічога, што замест барабана служыла звычайнае вядро.Гэты народны звычай існуе не ўсюды і ў нашай вёсцы, на жаль, ім карыстаюцца таксама вельмі рэдка. Калі народзіцца дзіцятка, то з гэтай нагоды  возяць па вёсцы бабу. Пачуўшы музыку і песні, выходзяць насустрач вяскоўцы, віншуюць сям’ю з папаўненнем, жадаюць дзіцятку здароўя і шчасця, а баба ў падзяку частуе іх.

На гэты раз “пусцілі па вёсцы бабу”  Мікалай і Святлана Гембіцкія. У іх сям’і і нарадзілася жаданая дачушка Маргарытка. Гэта ёй былі адрасаваны пажаданні здароўя і шчаслівага лёсу.

Гучалі песні, бухаў імправізаваны барабан, выходзілі людзі. Усім было цікава паглядзець, як весяліць народ пераапрануты ў жанчыну Уладзімір Чудзілоўскі, як кума задорна адплясвае “цыганачку”.

Азёркі – вёска вялікая, і конік ужо стаміўся. Кум Ілля Раманчук і кума Святлана Чудзілоўская вядуць яго, узяўшы з абодвух бакоў за вобруць...

Вядома, гэтае свята не адбылося б без нашых паважаных работнікаў культуры і сябра сям’і Уладзіміра Чудзілоўскага. Вялікі ім дзякуй!

А Святлану і Мікалая хацелася б яшчэ раз павіншаваць з нараджэннем дачушкі. Шчасця і зда-роўя вам! Усё гэта прыемна кранае душу, таму што вёска працягвае жыць менавіта тады, калі нараджаюцца дзеткі.

А.ЧУДЗІЛОЎСКАЯ, жыхарка в. Вялікія Азёркі


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио