Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Як нашы продкі,мы...

Як нашы продкі,мы...30 марта 2015 — 10:00

У выставачнай зале раённага  цэнтра рамёстваў напярэдадні  вербнай нядзелі арганізавана  традыцыйная выстава ­ продаж прыгожых вербных  галінак  “Святая вярба”.  На гэты раз больш за сотню ўпрыгожаных вербаў  падрыхтавалі на выставу майстры цэнтра  Вольга Вайтовіч і Вольга Альховік.

Упрыгожаныя вербы можна набыць, каб  у вербную нядзелю  асвяціць  у храме. Цана за іх вагаецца ад 30 да 80 тысяч  рублёў. Упрыгожваннем  вербачак   да свята і арганізацыяй выставак  майстры цэнтра займаюцца  сёмы год.

   ­­Для аздаблення вярбы мы выкарыстоўваем толькі натуральныя прыродныя матэрыялы:  салому, кветкі і расліны. Гэтак упрыгожвалі да свята вярбу нашы продкі,­­ расказваюць пра сакрэты свайго майстэрства Вольга Вайтовіч і Вольга Альховік.

  ­­ У гэтым  годзе святочную вярбу  могуць убачыць і набыць толькі мастаўчане і жыхары раёна. А вось у мінулым годзе майстры цэнтра   рыхтавалі  і прадастаўлялі  ўпрыгожаныя вербы    ў Мінск па заказу  этнакрамы.  Жыхарам сталіцы нашы вербы  таксама прыйшліся даспадобы, ­­дапаўняе майстроў дырэктар цэнтра Жанна Новік.                                                                                     

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио