Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньСоциумДуховностьНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Як адбываецца далучэнне да праваслаўных традыцый у Лунненскім дзіцячым садзе

Як адбываецца далучэнне да праваслаўных традыцый у Лунненскім дзіцячым садзе23 января 2023 — 15:10

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лунненскі дзіцячы сад” працяглы час працуе ў рэжыме інавацыі. Педагогамі рэалізуецца  трэці інавацыйны праект па духоўна-маральным выхаванні.

Адным з напрамкаў інавацыйнай дзейнасці з’яўляецца знаёмства дашкольнікаў з праваслаўнымі святамі, якія з’яўляюцца крыніцай пазнання народнай мудрасці, традыцый і ўкладу жыцця беларускага народа. Удзел выхаванцаў у тэматычных забавах, прысвечаных праваслаўным святам, дае магчымасць паказаць цесную ўзаемасувязь галоўных праваслаўных святаў з народным жыццём, пазнаёміць з асновамі духоўнасці беларускага народа. Штогод ва ўстанове адукацыі ладзяцца забавы, якія прысвечаны Пакровам Найсвяцейшай Багародзіцы, Нараджэнню Хрыстову, Вялікадню. Праводзяцца яны ў цесным супрацоўніцтве з настаяцелем царквы Святога Іаана Прадцечы іерэем Аляксандрам. Арганізуючы святочныя мерапрыемствы, педагогі ўстановы адукацыі імкнуцца задзейнічаць бацькоў выхаванцаў.

Не стаў выключэннем і бягучы год. Па традыцыі ва ўстанове дашкольнай адукацыі былі арганізаваны Калядныя сустрэчы з удзелам айца Аляксандра.

Для знаёмства дашкольнікаў з асаблівасцямі святкавання Нараджэння Хрыстова выхавальнікі дашкольнай адукацыі расказвалі дзецям аб гісторыі ўзнікнення свята, развучвалі калядныя песні і вершы. З дапамогай дыдактычных дапаможнікаў-лэпбоксаў “Куфэрак Арынкі” і “Куфэрак Алесі”, якія, дарэчы, стварылі педагогі-інаватары ўстановы адукацыі, выхаванцы даведаліся пра калядаванне і пазнаёміліся з персанажамі-калядоўшчыкамі. Выхавальнікі паказалі дзецям пастаноўкі ценявога тэатра і тэатра “Батлейка” на біблейскія сюжэты, звязаныя з нараджэннем Іісуса Хрыста.

Вынікам знаёмства са святам стала тэматычная забава “Чароўныя калядныя казкі”, падчас якой выхаванцы спявалі калядныя песні, расказвалі вершы, дэманстравалі абрад калядавання, гулялі ў народныя гульні. У заключэнні  айцец Аляксандр пагутарыў з дзецьмі  аб дабрыні, міласэрнасці, любові да бліжніх. Іерэй Аляксандр расказаў, што перыяд, які доўжыцца дванаццаць дзён пасля Нараджэння Хрыстова, называюць Святкамі. Гэта час, калі можна падзяліцца радасцю, праявіць шчодрасць і дабрыню,  каб кожны мог адчуць у сваёй душы Божае святло і цеплыню. Напрыканцы забавы айцец Аляксандр падзякаваў дзецям і пачастваў іх салодкімі падарункамі.

Наталля БУРКАС, намеснік

загадчыка па асноўнай дзейнасці                                                                                                  ДУА “Лунненскі дзіцячы сад”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио