Дзяржаўная ўстанова адукацыі " Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» паспяхова прыняла удзел у рэспубліканскім конкурсе «Скарбы маёй сям’і», які праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву».
Дадзены конкурс праводзіўся Рэспубліканскім цэнтрам сумесна з рэдакцыяй газеты «Пераходны ўзрост», інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Мастоўскі раён у фінале конкурсу прадстаўляў навучэнец аб'яднання па інтарэсах «Спадчына Мастоўшчыны» Радзівон Чучва. Ён паспяхова прайшоў абласны адборачны этап у намінацыі «Ад прадзедаў спакон вякоў…», дзе атрымаў дыплом II ступені, і паспяхова абараніў сваю даследчую працу ў рэспубліканскай анлайн-канферэнцыі, за што ўзнагароджаны дыпломам III ступені.
У сваёй даследчай працы «Радыёла «Рэкорд - 352», спаслаўшыся на традыцыі сваёй сям’і, Радзівон падкрэсліў важнасць сямейных каштоўнасцяў і пераемнасць пакаленняў. Адзначыў неабходнасць пачуцця гордасці, павагі і любові да сваіх родных, адказнасці за сваю будучыню і будучыню сваёй сям’і. Радзівон перакананы, што даследаванне сямейных рэліквій, вызначэнне іх каштоўнасці і памяць аб продках дапаможа пазнаць не толькі гісторыю сям'і, але і гісторыю нашай краіны.
МРЦТДМ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад