Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайМолодёжьМолодёжь

Як радыёла “Рэкорд-352” прынесла поспех мастаўчаніну Радзівону Чучве

Як  радыёла  “Рэкорд-352” прынесла поспех мастаўчаніну Радзівону Чучве01 декабря 2020 — 09:20

Дзяржаўная ўстанова адукацыі " Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» паспяхова прыняла удзел у рэспубліканскім конкурсе «Скарбы маёй сям’і», які праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву».

Дадзены конкурс праводзіўся Рэспубліканскім цэнтрам сумесна з рэдакцыяй газеты «Пераходны ўзрост», інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Мастоўскі раён у фінале конкурсу прадстаўляў навучэнец аб'яднання па інтарэсах «Спадчына Мастоўшчыны» Радзівон Чучва. Ён паспяхова прайшоў абласны адборачны этап у намінацыі «Ад прадзедаў спакон вякоў…», дзе атрымаў дыплом II ступені, і паспяхова абараніў сваю даследчую працу ў рэспубліканскай анлайн-канферэнцыі, за што ўзнагароджаны дыпломам III ступені.

У сваёй даследчай працы «Радыёла «Рэкорд - 352», спаслаўшыся на традыцыі сваёй сям’і, Радзівон падкрэсліў важнасць сямейных каштоўнасцяў і пераемнасць пакаленняў. Адзначыў неабходнасць пачуцця гордасці, павагі і любові да сваіх родных, адказнасці за сваю будучыню і будучыню сваёй сям’і. Радзівон перакананы, што даследаванне сямейных рэліквій, вызначэнне іх каштоўнасці і памяць аб продках дапаможа пазнаць не толькі  гісторыю сям'і, але і  гісторыю нашай краіны.

МРЦТДМ  


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио