У адным сяле, не важна дзе, жыў Спадар сярод людзей.
Жыў сабе быццам бы і нічога. Але з цягам часу нешта здарылася такое, што Спадар пакрыўдзіўся на ўладу. З якой такой нагоды – ніхто не ведае. Можа сапраўды ўлада пакрыўдзіла, а можа хтосьці падбухторыў ды паабяцаў што-небудзь. Дакладна сказаць немагчыма. Напэўна і сам Спадар не памятае.
Але з таго часу пачаліся дзіўныя прыгоды. Раптам Спадар стаў абаронцай правоў людзей. То камунальнікі не добраўпарадкаваюць тэрыторыю, не рамантуюць дарогі. То кіраўнікі не рыхтуюцца да лета, не ладзяць месцы адпачынку. То гаспадаркі прапануюць сваім работнікам, якія злоўжываюць алкаголем, кадзіравацца. І яшчэ, і яшчэ, і яшчэ. І свае артыкулы аб гэтым стаў друкаваць на старонках адной газеты і яе сайце.
А вось зусім нядаўна з’явіўся цікавы артыкул аб тым, што жыхары адной вёскі засталіся без прадуктаў харчавання, бо аўталаўка прыехала не па адзначаных ёй гадзінах. “Раз’юшаныя” вяскоўцы спрабавалі звязацца з уладамі, але тыя іх праігнаравалі. Тады яны патэлефанавалі Спадару, каб ён адстаяў іх правы. І тут жа пайшла рука пісаць.
Зразумела. такая сітуацыя не можа застацца па-за ўвагай любога нармальнага чалавека. Вяскоўцы не павінны заставацца без прадуктаў харчавання, як і іншыя жыхары іншых населеных пунктаў. Пачалі высвятляць абставіны такога крыўднага здарэння. Высветлілася, што аўталаўка працуе вось ужо два месяцы па новым графіку. Жыхары вёскі ведалі аб гэтым, бо ім паведамілі загадзя. За гэты час ніхто з іх не скардзіўся на новыя ўмовы. Больш таго, ніхто з жыхароў не тэлефанаваў Спадару. Дзіўна? Не, калі ведаць Спадара.
Хаця, трэба адзначыць, што “лыжка дзёгцю” ёсць – адказныя людзі не замянілі аб’яву на адным месцы прыпынку аўталаўкі. Пасля высвятлення ўсіх абставін, а таксама размовы з жыхарамі (нагадаю яшчэ раз – яны нікому не тэлефанавалі, бо ведалі аб новым графіку), службовая асоба панесла пакаранне (абъявілі вымову и пазбавілі даплат).
Дык дзе ж тут мараль, спытаеце вы. Адкажу. На мой погляд, трэба быць вельмі пільнымі ў стасунках, асабліва калі побач жывуць такія Спадары. Яны адстойваюць вашы правы, а вы аб гэтым нават не ведаеце. Па-другое, тое, што друкуецца на старонках асобных газет і іх сайтах трэба заўсёды правяраць, бо занадта шмат там ад палёту фантазіі іх аўтараў. Па-трэцяе, уладальнікі такіх сродкаў масавай інфармацыі павінны правяраць дакладнасць звестак у такіх артыкулах, зразумела калі яны хочуць заваяваць аўтарытэт сярод насельніцтва. Ну і апошняе, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, калі вы што-небудзь даручаеце сваім падначаленым, то абавязкова праверце выкананне пастаўленых задач.
АСАКА
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад