4 снежня 2024 года Міжнародны Міжурадавы камітэт ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны прыняў у Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва беларускую намінацыю: «Выцінанка, традыцыйнае мастацтва вырэзвання з паперы ў Беларусі».
У Гродзенскай вобласці носьбітамі мастацтва выцінанкі з’яўляюцца 12 майстроў. Сярод іх – Аляксандр Аўчыннікаў з г.Гродна і Наталля Клімко з г.Навагрудка, якія маюць ганаровае званне “народны майстар Рэспублікі Беларусь”, чые вырабы характарызуюцца арганічным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту народа, маюць выразную нацыянальную самабытнасць і мастацкую вартасць.
Арэал распаўсюджвання элемента ў Гродзенскай вобласці: - г.Навагрудак, г.Гродна, г. Ліда, г.Слонім, г.Масты, г.п.Воранава, г.п.Карэлічы, в. Каробчыцы Гродзенскага раёна, пас. Гудагай Астравецкага раёна, в. Сакольнікі Свіслацкага раёна.
Віншуем носьбітаў традыцый, яны заслужылі гэтага прызнання на міжнародным узроўні.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад