Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод народного единстваГод народного единстваНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Я роднай мовай даражу – такой пазіцыі прытрымліваюцца вучні Мілявіцкага д/с-СШ

Я роднай мовай даражу – такой пазіцыі прытрымліваюцца вучні Мілявіцкага д/с-СШ22 февраля 2021 — 10:30

  У нашай школе з 15.02.2021 г. па 19.02. 2021года прайшоў  Тыдзень беларускай мовы. Вучні пачатковых класаў сталі  яго актыўнымі ўдзельнікамі.

 У першы дзень Тыдня прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай  мове “Я роднай мовай даражу”. Вучні з захапленнем чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў  аб роднай мове, аб Радзіме. Усе удзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы, а пераможцамі сталі  Дар’я Дубатоўка – вучаніца 1 класа; Дар’я Дубатоўка  – вучаніца 2 класа; Сафія Майсюк – вучаніца 3 класа і Анастасія Майсюк – вучаніца 4 класа.

У другі дзень Тыдня рабяты  наведалі школьную бібліятэку, дзе загадчык бібліятэкі Пачабыт Марына  Віктараўна пазнаёміла з кніжнай выставай, прысвечанай  100-годдзю з дня нараджэння  беларускіх майстроў слова Івана Мележа і Івана Шамякіна. Вучні з цікавасцю слухалі і чыталі творы гэтых пісьменнікаў.

17 лютага ўсе жадаючыя змаглі наведаць школьны тэатр, у якім навучэнцы 1-4 класаў  праінсцэніравалі творы беларускіх пісьменнікаў. Рабяты з вялікай адказнасцю падышлі да гэтага мерапрыемства. Яны не толькі падрыхтавалі творы, але і маляўнічыя касцюмы, і дэкарацыю. Настрой і  смех выклікала байка К.Крапівы “Дзед і баба”, якую інсцэніравалі вучні 3 класа Станіслаў Біч, Мікалай Руль і Сафія Майсюк.

Свае творчыя здольнасці рабяты  змаглі праявіць у конкурсе малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў. Усе работы юных мастакоў былі размешчаны ў школьнай галерэі, а ўдзельнікі конкуруа атрымалі невялікія памятныя сувеніры. У школе  прайшла акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. У рамках гэтай акцыі настаўнікі, вучні і работнікі ўстановы  адукацыі не толькі размаўлялі на роднай беларускай мове, але ў сваіх зносінах выкарыстоўвалі беларускія прыказкі і прымаўкі.

Свята атрымалася на славу і прынесла задавальненне не толькі дзецям, але і дарослым.

Святлана Хурса,

настаўнік пачатковых класаў.

ДУА “Мілявіцкі ВПК д/с-СШ”

Мастоўскага раёна

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио