Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноПолитикаНавстречу республиканскому референдуму

Я іду на рэферэндум. Таццяна РАХУНАК, загадчыца Мілявіцкага ФАПа

Я іду на рэферэндум. Таццяна РАХУНАК, загадчыца Мілявіцкага ФАПа14 февраля 2022 — 15:35

– Трэба сказаць, што жыхары нашых сельскіх населеных пунктаў дастаткова актыўна ўключыліся ў абмеркаванне праекта Канстытуцыі. Сваімі меркаваннямі людзі дзеляцца не толькі на дыялогавых пляцоўках і афіцыйных сходах, але і ў магазіне, на працоўным месцы і нават падчас прыёму на ФАПе.

Я і мае аднавяскоўцы намераны прыняць удзел у рэферэндуме і аддаць свае галасы за тое, каб захаваць мір і спакой у роднай дзяржаве, каб захаваць наладжаны гадамі ўклад жыцця.

Вяскоўцам не трэба нешта даказваць. Яны як ніхто іншы разумеюць, што толькі мы самі, сваёй адказнай і добрасумленнай працай можам здабыць свой кавалак хлеба, што наш дабрабыт і будучае краіны залежыць толькі ад нас. За гэта і будзем галасаваць 27 лютага.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио