Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Вывучаем гісторыю Мастоўшчыны

Вывучаем гісторыю Мастоўшчыны07 мая 2014 — 10:00

 У канцы красавіка вучні Дубненскай школы наведалі мемарыяльны комплекс у вёсцы Шымкі. Дадзенае падарожжа – адно са шматлікіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ва ўстанове адукацыі да 70-годдзя вызвалення Рэспублікі  Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 Крыху раней школьнікі пабывалі ў музеі “Лес і чалавек”, дзе даведаліся пра  партызанскі атрад, які дзейнічаў у Ліпічанскай пушчы. Дзеці выказалі жаданне асабіста ўбачыць гераічныя мясціны роднай Мастоўшчыны.І вось пагодлівым суботнім днём школьны аўтобус даімчаў нашу групу на маляўнічыя берагі Шчары.

Вучні з цікавасцю слухалі выконваючую абавязкі дырэктара ланшафтнага заказніка “Ліпічанская пушча”  С.І. Шаркоўскую, якая расказала ім пра дзейнасць партызанскага атрада, пра подзвіг семярых адважных салдат, якія цаною ўласнага жыцця выратавалі ад смерці жыхароў Шымкоў, стрымліваючы націск ворагаў. Пра дзіўную бярозу, што расла каля брацкай магілы і  “плакала” сокам, нават калі яго ніхто не спускаў і галінкі яе пакрывала зялёнае лісце...

Амаль усе, хто быў у складзе нашай групы, а гэта больш за 30 чалавек, змаглі знайсці цёзкаў сярод тых прозвішчаў, што ўвекавечаны на плітах мемарыяльнага комплексу. Хлопчыкі і дзяўчынкі далікатна праводзілі рукамі па знаёмых літарах, а затым фатаграфавалі іх на памяць. І нават няма сумненняў, што вечарам у сем’ях зайшла размова пра слаўных дзядоў і прадзедаў.                                                                  

 Г. МУХА, класны кіраўнік 2 класа ДУА «Дубненская СШ»


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио