Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памяти76 лет Гродненской областиГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовАнастасия ЗбереновскаяНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Выставы, прыемныя сустрэчы і лялькі на Дне 75-годдзя Гродненскай вобласці ў Мастах

Выставы, прыемныя сустрэчы і лялькі на Дне 75-годдзя Гродненскай вобласці ў Мастах19 сентября 2019 — 17:19

Цікавую культурную праграму падрыхтавалі для мастаўчан у Дзень святкавання 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Насычаным ён стаў для маленькіх школьнікаў у музее “Лес і чалавек”. Там яны пазнаёміліся з выставай “Мастоўшчына – вугалок маёй Гродзеншчыны”.

Першакласнікі сярэдняй школы №5 разам з іх настаўніцамі Марыяй Бабіч і Аленай Шрэменок уважліва слухалі інфармацыю аб гісторыі роднага края, якую распавядаў навуковы супрацоўнік.

– Фотаздымкі нашай Мастоўшчыны ад 1930-ых гг. да цяперашняга часу прадстаўлены на выставе, – падзялілася старэйшы навуковы супрацоўнік музея Святлана Рагацэвіч. – Яны захавалі самыя знакавыя моманты і цяпер рассказваюць, як развіваўся наш край. На іх таксама бачым твары людзей, якія працавалі на Мастоўшчыне, якія тварылі гісторыю.

Вучаніцы 1 “Б” Ліза Чарняўская і Паліна Аляксеева зацікавіліся фотаздымкамі крамаў сярэдзіны мінулага стагоддзя, а таксама царквы і касцёла. Разглядалі яны і маленькія макеты вырабаў працаўнікоў горадаўтваральнага прадпрыемства ААТ “Мастадрэў”. Дзякуючы такім мерапрыемствам, падрастаючае пакаленне памятае гісторыю сваіх продкаў.

Памятаюць яе і вучні 10 класса сярэдняй школы №2. У раённай бібліятэцы яны пазнаёміліся з членамі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыем Радзівончыкам і Тамарай Мазур на літаратурнай сустрэчы трох пакаленняў “Гродзенскі край – наша слава і гонар”. Разам яны разважалі аб ролі Гродзеншчыны і малой радзімы ў іх жыцці. Далучыліся да дыялога старшыня раённай арганізацыі беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Ірына Сераброўская, першы сакратар райкома БРСМ Вольга Юрэвіч, педагог дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Любоў Альшэўская.

Госці сустрэчы атрымлівалі асалоду ад чытання вершаў Тамары Міхайлаўны, Дзмітрыя Мікалаевіча, а таксама мастоўскай паэтэсы Галіны Васілеўскай.

Дзмітрый Мікалаевіч пазнаёміў прысутных з дасягненнямі пісьменнікаў Гродзеншчыны:

– Нашы творы прадстаўлены ў кнізе “Міжнародная анталогія прыбалційскай паэзіі”. Таксама ў кнізе ёсть вершы паэтаў з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшы. Гэта прыемная дасягненне!

На заключэнне сустрэчы вучні атрымалі парады: берагчы родную зямлю, быть годным чалавекам і працаваць.

А ў раённым цэнтры рамёстваў яго дырэктар Жана Новік вітала мастаўчан на адкрыцці выставы калекцый лялек “Традыцыйны строй Гродзеншчыны”.

– Наш мастоўскі цэнтр знаёміць мастаўчан з цэнтрамі рамёстваў іншых гарадоў, – пачала Жана Лявонцьеўна. – Вы ўбачыце творы не толькі нашых майстроў, але і з Ліды, і Слоніма.

Лялькі з гліны для выставы зрабілі лідчанкі Алена Свідарская, Валянціна Сільвановіч і Ірына Дыдышка. Аўтарскія лялькі ў традыцыйным аддзенні прадстаўлены ад слонімчанак Іны Пацынка і Алесі Несцяровіч. І, канешне ж, ёсць працы мастоўскіх рамеснікаў Таццяны Вангул і Вольгі Сліж. Яны зрабілі лялькі абярэгавыя, ігральные, інтэр`ерныя. Асабліва падабаюцца гасцям цэнтра абярэгавыя. Акрамя прыгожага знешняга выгляду, у кожнай з іх закладзены патаемны сэнс.

Таксама дырэктар центра рамёстваў запрасіла ўсіх жадаючых на майстар-класы.

А. ЗБЕРАНОЎСКАЯ

Фота В. ЗАЛЕСКАГА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио