Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости МостовщиныГод исторической памятиКультура

Выстаўка кавальскіх вырабаў пройдзе ў Мастоўскім раённым цэнтры рамёстваў

Выстаўка кавальскіх вырабаў пройдзе ў Мастоўскім раённым цэнтры рамёстваў26 октября 2016 — 14:39

З першага па дваццаць другога лістапада ў выставачнай зале ДУК “Мастоўскі раённы цэнтр рамёстваў” будзе дзейнічаць выстаўка “Пяць кавалёў +”.  

 

 

Свае работы прапануюць гродзенскія кавалі Алесь Вараб’еў, Андрэй Цюменеў, Іван Перагінец, Юрый Кобін і Юрый Круш. Сярод работ -- прыгожыя вырабы з металу, а таксама прадметы быту. Жанчын жа на гэтай выстаўцы больш зацікавяць упрыгожванні з медзі -- бранзалеты, пярсцёнкі, завушніцы, калье, якія прапануе сталічны майстар Леанід Бельскі. Вырабы , якія наведвальнікам прыйдуцца даспадобы, можна будзе купіць.

 


Першага лістапада плануецца адкрыццё выстаўкі, на якім будуць прысутнічаць і майстры. Мастаўчанам і гасцям нашага горада будзе прадастаўлена магчымасць пазнаёміцца з імі, задаць пытанні. Кавальскія вырабы ў нашым горадзе выстаўляюцца ўпершыню, у гэтым арыгінальнасць і непаўторнасць будучай выстаўкі.

 


-- Гэтых майстроў аб’ядноўвае талент, крэатыўны погляд на прыгожае. А наведвальнікі будуць мець магчымасць убачыць метал ад малых да вялікіх формаў, -- запрашае наведаць выстаўку дырэктар цэнтра рамёстваў Жанна Лявонцьеўна Новік.

 

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио