Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Высокія сімвалы – мірная праца. І гонар – магу грамадзянінам звацца

Высокія сімвалы – мірная праца.  І гонар – магу грамадзянінам звацца13 мая 2011 — 10:00

У другую нядзелю мая мы традыцыйна адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь – асноўных атрыбутаў дзяржаўнасці, сімвалаў сувернітэту краіны, якія былі прыняты ў выніку ўсенароднага галасавання 14 мая 1995 года.З гэтай нагоды на пляцоўцы каля стадыёна “Нёман” адбыўся мітынг.

Ганаровае права падняць Дзяржаўны Сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена вучню сярэдняй школы №2, прызёру раённай алімпіяды па матэматыцы М. Андале, вучню сярэдняй школы №5, актыўнаму ўдзельніку творчых конкурсаў Іллі Грамадка, вучаніцы сярэдняй школы № 3, пераможцы раённых алімпіяд    па гісторыі і рускай мове Алене Кажамякінай і вучню гімназіі №1, пераможцу раённых алімпіяд па англійскай мове і геаграфіі Яўгену Копацю.

На мітынгу выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Н.І. Дубіцкая і старшыня раённага савета ветэранаў М. А. Паплаўскі.

Затым у РЦВР адбылася святочная інтэлектуальная гульня “Каб любіць Беларусь нашу родную”. У час яе вучні школ горада паказалі, што ведаюць і шануюць гісторыю сваёй Айчыны, ганарацца ёю.       

С. ЗВЯРОВІЧ

На здымках: ім было прадастаўлена права ўзняць Дзяржаўны Сцяг краіны; вядучыя Аляксандр ПАЧАБУТ і Алена НОВІК.

Фото аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио