Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСпорт и ТуризмСпортивная жизнь МостовщиныМолодёжьМолодёжь

Выпускніца Гудзевіцкай сярэдняй школы Ангеліна Эйсмант – прызёр рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры

Выпускніца Гудзевіцкай сярэдняй школы Ангеліна Эйсмант – прызёр рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры15 мая 2020 — 09:46

У чацвер у Гудзевіцкую сярэднюю школу прыйшла радасная вестка: Ангеліна Эйсмант атрымала Дыплом ІІ ступені на заключным этапе рэспубліканскай  алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”.

 

Вучаніца  ўпэўнена ішла да сваёй мэты. У 2019 годзе яна заваявала Дыплом ІІІ ступені ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”, у 2020 годзе  – Дыплом І ступені ў трэцім  этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”. І вось доўгачаканая перамога! Дзяўчына дасягнула сваёй мэты!

 

Людзі цэняць каштоўныя камяні. Яны берагуць іх, падбіраюць прыгожую аправу, беражліва захоўваюць і баяцца страціць, а самую галоўную каштоўнасць  – жыццё, часта пускаюць насамацёк. Гэтага нельга сказаць пра выпускніцу ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа” Ангеліну Эйсмант. Неад’емны складнік яе жыцця – спорт!

 

Са слоў настаўніка фізічнай культуры і здароўя  Анджэя Занеўскага, Ангеліна з дзяцінства атрымлівала неверагоднае задавальненне ад заняткаў спортам. Пазней, акрамя асалоды і фізічнага здароўя, заняткі спортам падарылі ёй шмат цікавых людзей, з якімі яна пазнаёмілася на трэніроўках і спаборніцтвах. Кожны дзень яна знаходзіла час, каб прыйсці на трэніроўку. Там адпачывала душою пасля напружанага дня, там штодзень сябе гартавала.  І вынік не прымусіў доўга чакаць. Сёння Ангеліна вельмі рада перамозе.  

 

Няма чалавека, у лёсе якога не сыграў бы пэўнай ролі настаўнік. У жыцці дзяўчынкі такім сябрам і дарадцам стаў настаўнік фізічнай культуры Анджэй Занеўскі. Ангеліна таксама марыць стаць настаўнікам фізічнай культуры і плануе паступаць у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Дзяўчынка прызнаецца, што “Фізічная культура і здароўе” – любімы прадмет для яе ў школе.  Але яна знаходзіць час, каб і па іншых прадметах займацца паспяхова.

 

Ангеліна  лічыць, што трэба жыць так, каб жыццё ператварылася ў дзівосны факел. І гэты факел у кожнага свой. У яе – браць вяршыні ў спаборніцтвах высокага ўзроўню, жыць так,  каб  факел пылаў як мага ярчэй. Але ж для гэтага трэба вельмі пастарацца.  Мы жадаем ёй толькі поспехаў!

 

Ніна Славута,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио