Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці30 ноября 2015 — 10:00

Сярод уражанняў, што застаюцца ў вучняў на ўсё жыццё, важнае месца належыць успамінам пра пазакласныя мерапрыемствы. Адукацыйны працэс дапаўняецца спецыяльна арганізаванымі сустрэчамі, вечарынамі, канферэнцыямі, вуснымі часопісамі, конкурсамі, гульнямі, якія праводзяцца па-за межамі заняткаў. І па сённяшні дзень спрэчным застаецца пытанне: ці можна ўсіх без выключэння навучыць аднолькава добра? Аднак развіваць моўную культуру, пашыраць кругагляд вучняў, падтрымліваць цікавасць да роднай краіны, мовы, традыцый народа, яго гісторыі не толькі можна, але і неабходна.

Трывалай традыцыяй у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №3 г.Масты” стала правядзенне тыдняў беларускай мовы і літаратуры. Сёлета Тыдзень праходзіў з 16 па 21 лістапада. Ала Рыгораўна Шруб разам са сваімі вучнямі падрыхтавала і правяла цікавае і карыснае мерапрыемства “Там Беларусь, дзе Караткевіч”, прысвечанае 85-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Вучні пазнаёміліся з невядомымі старонкамі жыцця і творчасці У. Караткевіча.  З незвычайным натхненнем прачыталі вершы, радкі з празаічных твораў пісьменніка  Наталля Сядач, Ксенія Кузьміцкая,  Маргарыта Андала,  Паліна Сарвас, Крысціна Болбат ,  Ульяна Ягоўдзік, Мікіта Будзіловіч,  Віялета Кадач. Вучні  8 “Б” класа падрыхтавалі інсцэніроўку паводле казкі “Жабкі і чарапаха”.

Ва ўрачыстых абставінах адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі”. Гэтым мера-прыемствам  Надзея Аляксандраўна Серада, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, імкнулася абудзіць у сваіх выхаванцаў пачуццё гонару за нашу краіну. Нікога не пакінулі раўнадушнымі песні на словы беларускіх паэтаў у выкананні  Марты Богдзель,  Ганны Нагуй,  Алены Юхо, Па-ліны Пянцяк, Ірыны Мя-дзведнік  і Надзеі Аляксандраўны.

На выхаванне спагадлівых і беражлівых адносін у вучняў да свайго мінулага было накіравана мерапрыемства “Свята беларускай кухні”. Якія стравы спажывалі нашы продкі? У якіх абрадах ужывалі іх беларусы? Якое значэнне яны (стравы) мелі і маюць? Пра ўсё гэта і многае іншае можна было даведацца ў час свята. І не толькі даведацца, а і пакаштаваць. Вучні падрыхтавалі выставу нацыянальных страў. На сталах можна было сустрэць дранікі, каўбасу, драчону, бульбу са скваркамі, квашаную капусту, агуркі, кісель, пірагі, бярозавік, сушаную рыбу і інш. Напрыканцы свята ўдзельнікі і госці частаваліся стравамі беларускай кухні.

У мерапрыемствах Тыдня беларускай мовы і літаратуры  прымалі ўдзел вучні 5 – 11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы.Работа па выхаванні нацыянальнай самасвядомасці займае значнае месца ў школе. Зацікавіць гісторыяй роднага краю, культурай, звычаямі беларускага народа, пры-віваць любоў і павагу да сваёй мовы – асноўныя задачы настаўніка беларускай мовы і літаратуры.

А. КОЦКА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоцеСШ №3 г. Масты

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио