Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровление

Выхаванцы Пескаўскага аздараўленчага лагера наведалі экскурсію па памятным мясцінам

Выхаванцы Пескаўскага аздараўленчага лагера  наведалі экскурсію па памятным мясцінам28 июня 2019 — 16:39

Пэўная рэч  –  чалавечая памяць. Людзям трэба  памятаць тое, чаго яны ніколі не бачылі і не чулі. Мы нарадзіліся і выраслі ў мірныя дні, і тым не менш не павінны забываць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.


Зямля Беларусі шчодра паліта людскою крывёю. Няма ў нас такога месца, якое не было б відавочцам народнага подзвігу і трагедыі. Доказ гэтаму  – шматлікія абеліскі і помнікі загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне. Адлітыя з бронзы, высечаныя з каменя, апранутыя ў граніт, яны пастаўлены на гарадскіх плошчах, у парках, цэнтрах пасёлкаў, на скрыжаваннях дарог, лясных палянах і месцах спаленых вёсак.  

Адпачываючы ў аздараўленчым лагеры “Экаландзія”, дзеці разам з выхавацелямі наведалі  помнік загінуўшым у гады  Вялікай  Айчыннай вайны. Выхаванцы разумеюць, што прызначэнне помніка – гэта памяць і ўдзячнасць. Таксама мы наведалі помнік ахвярам генацыду. Падчас экскурсіі дзеці даведаліся, што ў ваенныя часы паміж сусветнымі войнамі ў мястэчку Пескі знаходзілася паштовая станцыя, былі   піваварны і скураны заводы, жылі 2100 чалавек, у тым ліку 1200 яўрэяў, 370 палякаў, 450 беларусаў і некалькі татар. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны колькасць яўрэйскага насельніцтва мястэчка павялічылася да 1700 чалавек з ліку бежанцаў з Польшчы. Пескаўскія яўрэі мелі сваю школу, сінагогу, адну з найпрыгажэйшых у Ваўкавыскім павеце. Гэта быў драўляны будынак сярэдзіны XVIII стагоддзя. Справа ад сінагогі знаходзіліся жылыя дамы і гандлёвыя крамы, злева –  яўрэйскія могілкі. З першых дзён акупацыі гітлераўцы пачалі наводзіць свае парадкі. Усіх яўрэяў перапісалі і загадалі ім надзець жоўтыя павязкі і нашыць зорку Давіда. Потым цэнтр мястэчка, дзе стаялі гандлёвыя рады з мноствам яўрэйскіх крам, абгарадзілі калючым дротам. Так зарадзілася яўрэйскае гета ў мястэчку Пескі. Старэйшыя жыхары яшчэ памятаюць жудасны дзень 2 лістапада 1942 года, калі ўсіх яўрэяў выгналі з дамоў і накіравалі ў Ваўкавыск. А хворых, старых і нямоглых сагналі ў адну хату і спалілі жывымі. На месцы трагедыі зараз стаіць помнік.  І наш абавязак – даглядаць помнік.

Членамі гуртка “Юныя экскурсаводы”, які працуе на базе народнага гісторыка-краязнаўчага музея Пескаўскага дзіцячага сада - сярэдняй школы, пры падтрымцы Пескаўскага сельскага Савета і Пескаўскага лясніцтва распрацаваны праект “Каб памяць жыла”, скіраваны на добраўпарадкаванне і догляд яўрэйскіх могілак.

Шмат часу прайшло з моманту заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, сыходзіць пакаленне, якое на ўласныя вочы бачыла жахі і зверствы гэтай страшэннай трагедыі беларускага народа. Але мы не забываем,  колькі гора прынесла вайна нашай зямлі.

 

Г. Галавенка,

выхавацель аздараўленчага лагера “Экаландзія” Пескаўскага ВПК д/с - СШ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио