7 ліпеня, спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Янкі Купалы.
У кожнага народа ёсць свае паэты-прарокі, якія сілай свайго таленту вызначаюць не толькі шлях развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і нацыянальнай самасвядомасці, даючы духоўныя арыенціры не аднаму пакаленню сваіх суайчыннікаў. Менавіта Янка Купала і Якуб Колас (дарэчы, сёлета 3 лістапада спаноўніцца 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа) прынеслі славу і павагу свайму народу і з часам сталі яго сімвалам.
Мы сабралі некалькі цікавых фактаў аб жыцці і творчасці Песняра. А вы ведалі, што…
- за сваё жыццё Янка Купала напісаў 28 вершаваных зборнікаў і 4 п’есы;
- менавіта ён пераклаў “Слово о полку Игореве” на беларускую мову;
- акрамя таго, Янка Купала актыўна займаўся перакладамі на беларускую мову такіх класікаў, як Крылоў, Някрасаў, Пушкін, Кальцоў і інш.;
- упершыню поўны збор сачыненняў Янкі Купалы быў выдадзены ў 2003 годзе. У яго ўвайшлі 9 важкіх тамоў;
- уласныя творы Песняра былі перакладзены на мноства іншых моў. Так, на ідыш некаторыя з іх пераклалі яшчэ каля сотні гадоў таму;
- любімым месцам адпадчынку Янкі Купалы было Чорнае мора. Прычым ён аддаваў перавагу не расійскаму яго ўзбярэжжу, а грузінскаму;
- з кожнага водпуску ён прывозіў з сабой гальку, сабраную на пляжы. Працуючы, рассыпаў яе па стале, называючы ласкава “маленькім морам”;
- Янка Купала выдатна іграў у шахматы;
- яго блізкім сябрам і партнёрам па шахматных баталіях быў Якуб Колас;
- у свой час яго творчасць была адзначана Ленінскай і Сталінскай прэміямі, самымі прэстыжнымі ў Савецкім Саюзе;
- на рускую мову большасць яго вершаў была перакладзена знакамітым паэтам Валерыем Брусавым;
- усё жыццё паэт з трапятаннем адносіўся да сваёй знешнасці. Ён ніколі не выходзіў на вуліцу ў неадпрасаваным касцюме і без гальштука. Таксама ён заўсёды насіў з сабой кіёк;
- музай паэта, надзейнай апорай і падтрымкай была яго жонка Уладзіслава Станкевіч. Улада ведала чатыры мовы, танцавала ў тэатры, любіла спяваць;
- творчасць паэта вельмі любілі касманаўты Уладзімір Кавалёнак, Пётр Клімук і сам Юрый Гагарын. Кажуць, яны зачытваліся вершам “Хлопчык і лётчык” і бралі з сабой у космас кнігі Купалы;
- адным з самых вядомых твораў Янкі Купалы з’ўляецца верш “А хто там ідзе?”, перакладзены на 82 мовы;
- Янка Купала быў ініцыятарам стварэння Беларускага драматычнага тэатра;
- паэт удзельнічаў у канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі;
- да свайго 60-годдзя паэт не дажыў толькі некалькі дзён, загінуў ён у Маскве, куды быў вызваны тэрміновым пісьмом у 1942 годзе;
- быў пахаваны Янка Купала на Ваганькаўскіх могілках у Маскве, і толькі праз 20 гадоў яго прах быў перавезены ў Мінск і перазахаваны на Ваенных могілках, побач з маці;
- сапраўднае імя Янкі Купалы – Іван Дамінікавіч Луцэвіч.
Па звестках інтэрнэт-крыніц
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад