Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Выбар прафесіі – выбар будучыні

Выбар прафесіі – выбар будучыні30 марта 2025 — 08:55

Выбіраючы прафесію, важна разумець, якая адукацыя для яе спатрэбіцца і ў чым будуць складацца функцыянальныя абавязкі, а таксама ўяўляць, у чым заключаецца праца, якая яна «навобмацак». Таму быць дасведчаным аб прафесіі толькі на словах бывае недастаткова, якім бы падрабязным ні было апісанне.

У сакавіку праводзіцца месяц прамысловага турызму пад адзіным слоганам #ЗНАЙ НАШЕ. У рамках правядзення акцыі навучэнцы 9-11 класаў ДУА “Пескаўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Віктара Іванавіча Яронькі” пабывалі на прафарыентацыйнай экскурсіі на ААТ “Шчучынскі завод “Аўтаправод”. У час экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй, дасягненнямі, сучаснымі тэхналогіямі і планамі далейшага развіцця прадпрыемства, даведаліся аб сацыяльнай і кадравай палітыцы арганізацыі, рабоце з маладымі спецыялістамі, а таксама аб магчымасці атрымання адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі для атрымання вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі па спецыяльнасцях неабходных прадпрыемству.

Такія экускурсіі вельмі важныя і карысныя, так як дапамагаюць школьнікам суаднесці іх прафесійныя інтарэсы і веды, атрыманыя ў школе, з новымі ўяўленнямі аб свеце прафесій, аб розных відах працоўнай дзейнасці, аб структуры патрэбнасцей у кадрах, а таксама садзейнічаюць усвядомленаму выбару прафесійнага шляху, які найбольш адпавядае асобасным якасцям і інтарэсам.

Наталля Якубец, класны кіраўнік 11 класа

ДУА“Пескаўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза

Віктара Іванавіча Яронькі”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио