16 красавіка ў раёне стартавала рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу-2011”. Работнікі нашых лясніцтваў разамі з добраахвотнымі памочнікамі дружна выйшлі на пасадку дрэў, Кожны жадаючы змог прыняць удзел у памнажэнні лясных багаццяў, навядзенні парадку на лясных угоддзях.
Як паведаміла памочнік ляснічага Мастоўскага лясніцтва С.Ч. Тамашэвіч, толькі ў іх лясніцтве будзе пасаджана 27 гектараў лясных культур: ёлак, хвоек, бярозаў, вольхаў і ясеняў. Праз некалькі дзесяткаў гадоў маладыя дрэвы падрастуць і падораць людзям не толькі магчымасць збіраць грыбы і прыемна адпачываць у іх засені, але і мець драўніну на розныя патрэбы, дровы на паліва.
На дапамогу работнікам Пескаўскага лясніцтва, як і заўсёды, прыйшлі члены школьнага лясніцтва Струбніцкай школы. Рабяты пасадзілі больш за два гектары лесу па-блізу вёскі. Работнікі лясніцтва выступілі перад вучнямі Пацавіцкай, Пескаўскай і Струбніцкай школ з гутаркамі аб правілах пажарнай бяспекі ў час паходаў у лес. Пра гэта расказаў памочнік ляснічага М. С. Багдзевіч.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад