22 августа 2026 — 12:34
Работнікі Азёркаўскага цэнтра вольнага часу і культуры вырашылі зазірнуць у глыбокую мінуўшчыну сваіх прабабуль і прадзядуль і аднавіць старадаўні беларускі абрад “Вясельны каравай”.
Супрацоўніцы цэнтра вольнага часу і культуры пераўвасобіліся ў сапраўдных каравайніц – па традыцыі, пячы вясельны хлеб дазвалялася толькі замужнім жанчынам, якія шчаслівыя ў шлюбе і маюць дзяцей. Лічылася, што менавіта яны могуць “запраграмаваць” будучае жыццё маладых на лад і згоду.
Калі цеста было ўжо замешана, дзяжу з цестам кідалі ўгару – на шчасце, каб каравай рос высокім і багатым. Затым майстрыхі-каравайніцы браліся за яго ўпрыгожванне, а неўзабаве з’яўляліся і сваты з падарункамі і гаворкамі пра будучае вяселле.
Падчас абраду гучалі аўтэнтычныя абрадавыя песні, якія суправаджалі кожны этап: ад замесу цеста да ўпрыгожвання гатовага каравая.



Гэта быў сапраўды творчы працэс, напоўнены цяплом і душэўнасцю, нябачнай, але моцнай сувяззю з продкамі, іх жыццёвымі прынцыпамі і вясковым укладам.
Вельмі імпануе той факт, што ў абрадзе прымала ўдзел мясцовая моладзь. Насампрэч, гэта і было асноўнай мэтай дадзенай імпрэзы – перадаць традыцыі продкаў маладым дзяўчатам і хлопцам, каб не перарвалася сувязь часоў.





Служба інфармацыі газеты “Зара над Нёманам”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад