Чым сёння можна здзівіць моладзь? Ды, практычна, нічым. А вось маладажоны Наталля Пляскач і Аляксей Чурык вырашылі, што іх вяселле запомніцца нечым незвычайным, і ... запрасілі ў ЗАГС народны ансамбль народнай песні “Ярыца”.Артысты сустрэлі вяселле на парозе ЗАГСа добрымі песнямі і шчырымі словамі.
“Вось як у гэтым вянку каласок, Аляксей вам не зяць, а сынок. Вось як гэтага жыта гарбушка, Наталля вам не нявестка, а дачушка. Ды і вы ўжо не чужыя, вы цяпер разам, як кветачкі ў гэтым вяночку”, — звяртаюцца да бацькоў жаніха і нявесты.Каго ж не крануць, не расчуляць такія словы? Вось і матулі ледзь стрымліваюць слёзы ...
“Абсыпаю жытам з яру, каб маладыя жылі сто гадоў у пары”, — заканчвае абрад “Ярыца” і за-прашае маладых у ЗАГС.Цікавімся ў гасцей, што прыйшлі павіншаваць маладажонаў з днём нара-джэння сям’і, наконт прапанаванага народнага каларыту.— Беларускія вясельныя песні пад гармонік, звычаі і абрады, каб маладыя жылі разам у каханні і згодзе, толькі дадалі падзеі ўрачыстасці, — дзяліліся думкамі адныя.
— Гэта ж усё наша, народнае, знаёмае. Трэба адраджаць традыцыі, тады, можа быць, і сем’і мацнейшымі будуць, — канстатавалі другія.— Цудоўная ідэя, мне падабаецца, я, напэўна, таксама запрашу музыкаў на сваё вяселле, — адзначыў малады чалавек, што пажадаў застацца «інкогніта».
Як нам расказалі ў ад-дзеле культуры райвыканкама, паслуга гэтая платная і зараз каштуе 200 тысяч рублёў. Заказаць яе можна ў аддзеле ЗАГС у час падачы заявы. Дарэчы, па папярэдняй дамоўленасці артысты “Ярыцы” могуць правесці абрад не толькі ў ЗАГСе, але і дома.
Н. ШЭЎЧЫК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад