З 16 па 19 лютага ў Гродне праходзіў дзесяты міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест”.Міжнароднае журы падвяло вынікі па васьмі намінацыях.
У юбілейным фестывалі праваслаўных песнапенняў прынялі ўдзел 48 духоўных і свецкіх хораў і калектываў з Рэспублікі Беларусь, Расіі, Літвы, Польшчы, Латвіі, Румыніі, Украіны і Сербіі.
Сярод удзельнікаў былі і мастаўчане: хор сястрынства храма іконы Божай Маці “Усіх Тужлівых Радасць” (рэгент Злата Саверчанка), узнагароджаны спецыяльным прызам “За захаванне народных традыцый права-слаўнага царкоўнага спявання” ў катэгорыі “Царкоўныя хоры Епархіі і раённых цэнт-раў”, а таксама святочны хор храма іконы Божай Маці “Усіх Тужлівых Радасць” (рэгент Злата Саверчанка), узнагароджаны дыпломам II ступені і званнем лаўрэата.
А. ШВЯДКО
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад