Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Віват, навагодняя паштоўка! Цікавая рэтра-выстава арганізавана ў Мілявіцкім д/с-СШ

Віват, навагодняя паштоўка! Цікавая рэтра-выстава арганізавана ў Мілявіцкім д/с-СШ20 декабря 2021 — 11:45

Успомніце, калі апошні раз вы адпраўлялі віншаванне?... Але не пры дапамозе  электроннага гаджэта, а ў выглядзе звычайнай папяровай паштоўкі? Цяжка адказаць! Напэўна, толькі ў мінулым стагоддзі. Зараз нам не хапае на гэта часу, усё робім хутка. Націснуў на кнопку – і ў момант святочная SMS разляцелася ў розныя куткі свету.

А як прыемна ўспомніць, калі з надыходам  свята (асабліва Новага года) мы спяшаліся ў аддзяленне сувязі, каб паспець адправіць свае віншаванні сябрам, родным, сваякам. Перабіралі каляровыя паштоўкі, захапляючыся іх разнастайнасцю  і пахам ад  новенькай паперы і фарбы. І здавалася, што ўсё навокал было напоўнена  нейкім цудам.

Стварыць навагодняе цуда!... Такая ідэя прыйшла ў галаву Алене  Русак, педагогу-арганізатару ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” і літаральна за адзін дзень у школьным вестыбюлі адкрылася рэтра-выстава “Віват, навагодняя паштоўка!”  Удзельнікамі выставы сталі і настаўнікі, і навучэнцы, і іх бацькі. Большасць дзяцей прынеслі сучасныя паштоўкі, ну а дарослыя… Тут ужо, як кажуць, чым багаты!  Цікавыя экзэмпляры прынеслі Марына Андала, Алена Майсюк, Тамара Лозка, Таццяна Галавач. Гэта паштоўкі, на якіх адлюстраваны мілыя зайчыкі, вожыкі, Дзед Мароз на казачных санях, шчаслівыя твары дзяцей каля ёлкі, лясная прыгажуня, упрыгожаная цукеркамі, пацеркамі і ліхтарыкамі – усё, што нагадвае дзяцінства.

 Алена Русак аб’яднала ўсіх дзяўчынак піянерскай дружыны і аздобіла выставу не толькі прыгожымі паштоўкамі, але і ёлачнымі цацкамі, самаробнымі ёлкамі. Самымі актыўнымі памочнікамі былі Карына Руль, Анастасія Майсюк, Таццяна Боцька.

Наша выстава атрымалася хоць і невялікая, але вельмі пяшчотная. Яна падабаецца многім, але ў першую чаргу разлічана на дзяцей, бо хто ведае, якімі паштоўкамі адзначыцца наш час (не хацелася б каб толькі віртуальнымі). Зрэшты, гэта і ёсць наша гісторыя, наша сённяшняе жыццё.

 

Людміла Кіслая,

дырэктар ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны

комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио