Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайПрирода и экологияПрирода

Вучні Мілявіцкага дз/с-СШ на рэальнай справе вучыліся любіць і берагчы прыроду

Вучні Мілявіцкага дз/с-СШ на рэальнай справе вучыліся любіць і берагчы прыроду20 октября 2020 — 13:12

17 кастрычніка па ўсёй краіне прайшла экалагічная акцыя “Чысты лес”. Навучэнцы і педагогі ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” таксама далучыліся да карыснай справы. У гэты дзень з’явілася магчымасць на рэальнай справе паказаць, што ты – патрыёт сваёй Радзімы. Любіць акаляючую прыроду, берагчы яе – адзін са складальнікаў сапраўднага чалавека і грамадзяніна.

 

Пад кіраўніцтвам лесніка Курылавіцкага лясніцтва  Рожкі Анатолія Паўлавіча старэйшыя школьнікі, навучэнцы 9 і 10 класаў установы адукацыі, весела і дружна ўзяліся за справу: ачышчалі ад смецця лесапаласу, якая праходзіць уздоўж шашы Мілявічы - Монькавічы і лясную аўтамабільную стаянку, што знаходзіцца недалёка ад аграгарадка Мілявічы.

Надвор’е спрыяла, свяціла сонейка, настрой быў цудоўны, і таму справа ўдалася на славу. Самымі адказнымі і добрасумленнымі былі Новік Паліна, Заяц Анастасія, Руль Валерыя, Дубатоўка Анастасія, Дубатоўка Юрый, Лысакоўскі Мікіта.

 

Удзельнікі многа фатаграфаваліся, каб папоўніць скарбонку добрых спраў свайго класа. А настаўнікі, якія працавалі разам, а гэта Пашкевіч В.У., Гардзейка І.У., Андала М.У., яшчэ раз нагадалі пра Маленькага прынца і іншых літаратурных герояў, якія клапаціліся пра сваю зямлю, на якой жывуць.

У час акцыі навучэнцы не толькі  навялі парадак, але і даведаліся шмат цікавага пра наш лес: якое дрэва самае старажытнае, дзе жывуць ласі і зайцы, чаму трэба ахоўваць мурашнікі? Напрыканцы акцыі Рожка А.П. яшчэ раз падзякаваў дзецям і паведаміў, што такія мерапрыемствы неабходны не толькі для таго, каб захаваць чыстым свой лес, сваю зямлю, паветра, а, у першую чаргу, гэта неабходна людзям, каб захаваць сваё здароўе.

Людміла Кіслая,

дырэктар ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио