
Падыхаць вясновым лясным паветрам, зрабіць штосьці карыснае для Радзімы, для людзей, адчуць задавальненне ад фізічнай працы – усё паспыталі падчас пасадкі лесу навучэнцы 9-11 класаў Мілявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, калі адправіліся садзіць лес па запрашэнні Курылавіцкага лясніцтва Шчучынскага лясхоза.
Саджанцы спачатку леснікі змяшчалі ў спецыяльны раствор, потым – у нашы вёдры, і за працу! Рады за радамі – і вялікі ўчастак аказаўся засаджаным бярозамі і хвоямі. Тэхналогію пасадкі мы выконвалі, зямля ў той дзень была мокрая, таму наш лес хутка падымецца. Будзем на ўсё жыццё помніць яго месцазнаходжанне – ля вёскі Родзішкі.
Працуючы, рабілі невялікія хвілінкі адпачынку, у час якіх гулялі і бегалі, фатаграфаваліся і гутарылі з вучнямі Азёркаўскай школы, якія таксама працавалі побач.
У час абеду мы частаваліся з сябрамі дамашнім салам, каўбасамі.
Поруч з намі працавалі і настаўнікі, і леснікі.
Пасадка лесу аказалася яшчэ карыснай і таму, што, можа здарыцца, хтосьці ў будучым выбера прафесію, звязаную з лясной гаспадаркай.
Да новых сустрэч, лес!
Патаповіч Анастасія,
вучаніца 10 класа Мілявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад