Яшчэ трошкі – і пачынаецца лістапад. Уся залатая прыгажосць ападае на зямлю. І менавіта ў гэты час ва ўсіх школах краіны пачынаюцца працоўныя акцыі. Вучні нашай ДУА “Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” кожны год прымаюць актыўны ўдзел у такіх працоўных акцыях. У гэтым годзе, толькі за кастрычнік, іх было тры. Першая акцыя называлася “Табе, мая малая радзіма”. Яна была запланавана ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы. У гэтай акцыі прынялі ўдзел усе настаўнікі і вучні школы. Мы вырашылі, што неабходна наводзіць парадак на сваёй малой радзіме, пачынаючы з парадку вакол роднай нам школы. Таму і дарослыя, і дзеці працавалі з асобым энтузіязмам і добрым настроем.
Наперадзе нас чакала дабравольная рэспубліканская акцыя “Чысты лес”, якая праходзіла па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. Цімураўцы і валанцёры нашай школы таксама прынялі ў ёй удзел, так як лес – прыроднае багацце нашай краіны. А берагчы і рабіць яго чыстым – наша агульная справа.
Яшчэ адна працоўная акцыя кастрычніка – гэта аперацыя “Абеліск”. Яна праходзіць на працягу ўсяго навучальнага года. Вучні школы, піянеры, цімураўскі і валанцёрскі атрады заўсёды з гонарам удзельнічаюць у гэтай працоўнай акцыі. Сваім удзелам яны выказваюць падзяку, гонар і павагу ўсім героям Вялікай Айчыннай вайны.
Сёння мы гаворым усім: “Прымайце ўдзел у працоўных акцыях, рабіце добрыя справы, здзяйсняйце добрыя ўчынкі і ведайце: дабро абавязкова да вас вернецца!”
Жвірбля Марыя Іванаўна,
педагог-арганізатар
ДУА “Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад