
Паважаныя калегі, шаноўныя ветэраны журналістыкі!
Віншую калектыў рэдакцыі, а таксама заслужаных ветэранаў журналістыкі з 75-годдзем з дня выхаду першага нумара выдання.
Ваша газета ўбачыла свет у першыя дні пераможнага 1945 года. Пасля выгнання фашысцкіх акупантаў і ў цяжкі пасляваенны час яна называлася “Путь Победы”, са студзеня 1965 года – “Зара над Нёманам” (таксама юбілейная дата). І гэта вельмі сімвалічныя назвы. Разам з землякамі газета прайшла слаўны працоўны шлях, асвятляючы на сваіх старонках росквіт Нёманшчыны, мае слаўную гісторыю, традыцыі, свой стыль.
На яе старонках заўсёды ўзнімаліся найбольш вострыя праблемы і актуальныя тэмы, што хвалююць мастаўчан. Нездарма ў газеты дзесяткі пазаштатных аўтараў, добрая сувязь з чытачамі. Дзякуючы сумеснай творчасці выданне з кожным годам становіцца ўсё больш жывым і цікавым.
Праблемы эканомікі, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, адукацыі, аховы здароўя, патрыятычнага выхавання, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, беражлівых адносін да зямлі разглядаюцца ўдумліва, з любоўю да роднага краю, яго жыхароў.
Сённяшняя “Зара над Нёманам” – карыснае і змястоўнае мясцовае выданне. Нездарма ў госці да любімай газеты – на старонкі кожнага нумара, праз сайт і сацыяльныя сеткі – заходзяць амаль восем тысяч прыхільнікаў.
Дзякуй вам за нястомную працу, за праўдзівае і своечасовае асвятленне жыцця рэгіёна, суайчыннікаў. Упэўнены, што і надалей вы будзеце разам ісці ў нагу з часам, застаючыся патрыётамі сваёй малой радзімы, нашай Айчыны.
Жадаю вам новых творчых дасягненняў, добрага здароўя, дабрабыту, нязменнай адданасці чытачоў.
Аляксандр Карлюкевіч
1 студзеня 2020 года
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад