Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноСоциумДуховность

Віншаванні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на свята Божага Нараджэння і Новы год

Віншаванні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на свята Божага Нараджэння і Новы год24 декабря 2018 — 14:57
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!
 
Сярод разнастайных спраў сённяшняга свету Пан Бог дае нам такі чарговы момант, каб усе мы на хвіліну спыніліся і паглыбіліся ў радасны роздум над сэнсам стварэння. Уваходзячы ў чарговы раз у перажыванне радасці святаў Божага Нараджэння, мы хочам, сапраўды ўглядаючыся ў Хрыста, нанова адшукаць сэнс свайго жыцця. Не ў вялікіх справах гэтага свету, у штодзённай мітусні, але ў поўным паглыбленні веры ў прысутнасць Бога і Яго пакорнае прабыванне сярод нас у асобе нованароджанага Дзіцяці.
 
Няхай сёлетняе святкаванне нараджэння нашага Збаўцы, якое напаўняе нас радасцю і адкрытасцю на іншага чалавека, прынясе вам і вашым блізкім шмат супакою ў сэрцах. Няхай Дзіця Езус напаўняе вас любоўю, радасцю і супакоем, умацоўвае сувязі ў вашых сем’ях і асяроддзях, а таксама робіць вашы сэрцы і сумленні больш чулымі да клопату аб кожным чалавечым жыцці, аб выхаванні маладога пакалення, аб лёсе людзей пажылых, хворых, церпячых і беспрацоўных.
 
Няхай ласка і супакой ад Бога Айца і ад Пана нашага Езуса Хрыста будуць з намі ўсімі!

Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио