Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!
Дарагія дыяцэзіяне!
У свята Нараджэння Пана хвалім і праслаўляем Бога, які ў сваёй бясконцай любові да людзей здзейсніў штосьці неверагоднае: у Асобе свайго Сына Езуса Хрыста стаў сапраўдным Чалавекам, Эмануэлем – Богам з намі. Спрадвечнае слова Нябеснага Айца “сталася целам і пасялілася між намі” (Ян 1, 14).
З прыходам у гэты свет Божы Сын пранікае ў штодзённасць чалавечага жыцця, каб адарыць жаданым спакоем нашыя сэрцы, якія, на жаль, так часта поўняцца смуткам, няўпэўненасцю і страхам. Божае Нараджэнне прыгадвае, што мы не адзінокія, што на дарогах зямнога пілігрымавання нам спадарожнічае Езус Хрыстус, якога штодзённа сустракаем там, дзе знаходзімся.
У гэты святочны час складаю ўсім вам, дарагія браты і сёстры, свае сардэчныя пажаданні. Езус Хрыстус нарадзіўся зноў, каб асвяціць і перамяніць сваёй ласкай нас, нашы сем’і, парафіяльныя супольнасці і ўсё грамадства… Няхай праўда аб прыходзе ў свет Божага Сына абудзіць радасць, умацуе надзею, распаліць любоў у кожным чалавечым сэрцы.
Жадаю вам поўных радасці, спакою і ўзаемнай любові свят Божага Нараджэння. Памятаю пра ўсіх у малітве перад яслямі нованароджанага Збаўцы і прашу для кожнага аб добрым здароўі, святле Святога Духа, моцнай веры, Божым бласлаўленні, шчодрых ласках і дарах у надыходзячым Новым 2020 годзе!
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад