Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультура

Ветэраны трымаюць строй

Ветэраны трымаюць строй23 марта 2018 — 14:55

 

З дыпломам, падарункамі і добрымі ўражаннямі вярнуліся народныя творчыя калектывы Мастоўшчыны з абласнога фестывалю “Не старэюць душой ветэраны”.

Удзел у штогадовым фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў прынялі народны хор ветэранаў вайны і працы “Надежда” і народны мужчынскі хор Мастоўскага раённага цэнтра культуры.


-- На гэты раз наш фестывальны рэпертуар складаўся з беларускіх народных песень, -- расказвае мастацкі кіраўнік хору “Надежда” Ірына Іванаўна Содаль. – Высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства нашага калектыву быў адзначана журы дыпломам “За духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду песні і актыўны ўдзел у фестывалі”.


Памятныя падарункі ад арганізатараў атрымалі кіраўнік хору Ірына Содаль, кіраўнік інструментальнай групы Людміла Касач, салістка Ганна Рымко, а таксама Валянціна Рыгораўна Пракапюк, як адна са старэйшых удзельнікаў фестывалю.


Удалым было выступленне і народнага мужчынскага хору. Падарункі былі ўручаны мастацкаму кіраўніку калектыву Аляксандру Міхайлавічу Коцку і салісту Віктару Зубіку.

Н.ШЭЎЧЫК
Фота з архіва раённай газеты


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио