Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родины

Вёска свята святкавала

11 сентября 2018 — 12:51

Прыгожа апранутыя, з добрымі ўсмешкамі на тварах і прыўзнятым настроем спяшаліся сталыя і маладыя вяскоўцы на святочнае мерапрыемства, прысвечанае месцу, дзе яны нарадзіліся, зрабілі свае першыя крокі, адкуль пачаўся іх жыццёвы і прафесійны шлях.

А магчымасць сабрацца разам, успомніць былое, парадавацца сённяшняму дню і памарыць пра шчаслівае будучае сваіх дзяцей і ўнукаў ім прадаставілі загадчыца Струбніцкага цэнтра вольнага часу і культуры Алена Леўчык, акампаніятар Алена Кантар, артысты Андрэй Паўшок, Генадзь Рагацэвіч і Генадзь Базыльчык.

Калісьці, напрыклад, паводле перапісу 1970 года, у Ганчарах пражывала 255 жыхароў. Зараз жа ў гэтым населеным пункце налічваецца толькі 57 вяскоўцаў. Большасць з іх – людзі пажылыя. Як Яўгенія Міхайлаўна Якубец, Яніна Дамінікаўна Рагацэвіч і Леанарда Карлаўна Якубец, якія ў вёсцы маюць паважаны статус старажылаў. Аднак, нягледзячы на свой узрост, жанчыны яшчэ і заспяваць могуць, і на сцэне выступіць.

Сярод жыхароў вёскі нямала тых, хто і сёння плённа працуе на палях і фермах сельгаспрадпрыемства “Імя Адама Міцкевіча”. Гэта Галіна Карпук, Пётр Рагацэвіч, Лілія Чарніцкая, Пётр Якубец, Віктар Рагацэвіч, Пётр Чарніцкі, Соф’я Дзямідзік. Ад імя кіраўніцтва гаспадаркі словы падзякі за руплівасць і стараннасць, любоў да зямлі ім выказаў загадчык вытворчага участка №1 Іван Тадэвушавіч Рагацэвіч.

Шчырыя словы і добрыя песні ў гэты дзень прагучалі таксама ў адрас выхадцаў з Ганчароў, якія добрасумленнымі адносінамі да людзей і працы праслаўлаюць сваю малую радзіму. Сярод іх – святар  Рычард Якубец, намеснік дырэктара сумеснага прадпрыемства “БТКВосток” Станіслаў Чарніцкі, настаўнікі Зоя Грымайла і Вольга Кавалевіч, медыцынскія работнікі Наталля Кавалевіч, Іван і Валянціна Васілевічы, брыгадзір­чыгуначнік Іван Рагацэвіч і інш.

Кожная вёска багата сваёй гісторыяй, якую пішуць яе жыхары – дбайныя, гасцінныя гаспадары, працалюбівыя работнікі, шчырыя, з моцнымі характарамі і павагай да бліжняга людзі.  Такія, як у Ганчарах, дзе яшчэ доўга гучалі песні і віншаванні, успаміны і наказы моладзі жыць сумленна і годна , памятаючы пра сваю малую радзіму.      

                                

 

                                  Н.БЯЙДУК

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио