Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Верш пра Масты Дар’і Івановіч адзначаны дыпломам рэспубліканскага творчага конкурсу

Верш пра Масты Дар’і Івановіч адзначаны дыпломам рэспубліканскага творчага конкурсу13 января 2022 — 10:10

На пачатку 2021 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры аб’явілі Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году народнага адзінства. Конкурс праводзіўся ў 7 намінацыях: “Песні нашага краю”, “Вершы і апавяданні пра свой край”, “Краязнаўчымі сцежкамі”, “Мова маёй зямлі”, “Выяўленчае мастацтва”, “Фота- і відэавідарысы”, “Творы народных майстроў”.

На конкурс было прадстаўлена больш за 1500 твораў розных жанраў: песні, вершы, апавяданні, эсэ, проза, літаратурныя нарысы, навуковыя даследаванні, творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатаграфіі, відэаролікі, а таксама кароткаметражныя фільмы па арыгінальных сцэнарыях.

І вось 22 снежня 2021года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ.

 Наша зямлячка, вучаніца 6 класа ДУА “Гімназія №1 г. Масты”,  Дар’я Івановіч  стала пераможцай у намінацыі “Вершы і апавяданні пра свой край”. Дар’я ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені і каштоўнымі прызамі. Дзяўчынка прадставіла на конкурс верш на беларускай мове “Масты”.

Што ж так узрушыла членаў журы ў гэтым вершы? І што думае сама Даша пра сваю перамогу ў конкурсе, як адносіцца да сваёй малой радзімы?

Вось што яна адзначае:

     – Мой горад… У кожнага чалавека ёсць месца, дзе ён нарадзіўся, дзе пакінуў частку сваёй душы. У Мастах нарадзілася я і мае бацькі, тут ярчэй свеціць сонейка і зелянейшая трава. Для кагосьці горад – гэта любімыя вуліцы, будынкі, а для мяне мой горад – гэта мой  унутраны свет. Тут я жыву, вучуся, займаюся ў музычнай школе, творча развіваюся. Таму і вырашыла прыняць удзел у конкурсе, каб расказаць усім пра мой горад. Разам з маёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Наталляй Вацлаваўнай Хіхол вырашылі апрануць думкі ў вершаваную форму, і ў нас гэта атрымалася. Я вельмі люблю свой горад, ганаруся ім, яго прыгажосцю і чысцінёй, шчырымі і працавітымі людзьмі.

Мой родны горад, дарагі

На ўсё жыццё, я не забуду

Тваіх дарог і вуліц тых,

Дзе я шчаслівай вечна буду.

 

Дзе Нёман хвалямі кране

Твае працоўныя далоні,

І сонца радасць прынясе,

Калі спаткаюся з табою.

 

Люблю я вас, мае Масты,

І сэрца радасцю палае,

Калі я бачу ўсе масты,

З якімі воды Нёмна граюць.

 

У водах тых жыццё цячэ

Тваіх людзей, якія знаюць,

Што даражэй і прыгажэй

Няма для іх другога краю.

 

       Вельмі каштоўна, што нашы дзеці ганарацца малой радзімай, шчыра любяць свой край, захапляюцца яго прыгажосцю, натхняюцца ім і ствараюць свае першыя маленькія творы.

                                                                                  Наталля Хіхол,

                                                          настаўніца беларускай мовы і літаратуры

                                                          ДУА “Гімназія №1 г. Масты”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио