Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Верасень патрыятычны і красамоўны ў Мілявіцкай сярэдняй школе

Верасень патрыятычны і красамоўны ў Мілявіцкай сярэдняй школе26 сентября 2022 — 10:12

Адзіны дзень “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”, Дзень пісьменнасці, Дзень народнага адзінства … Ужо колькі вераснёўскіх мерапрыемстваў аб’яднала нас, выклікала яркія ўражанні, напоўніла патрыятызмам і годнасцю!

На мінулым тыдні ў Мілявіцкай сярэдняй школе прайшло чарговае свята, свята роднай мовы – Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У рамках Тыдня ладзіліся мерапрыемствы, якія спрыялі папулярызацыі беларускай мовы, вучылі нас сябраваць, любіць родную зямлю, імкнуцца да высокага мастацтва.

У сельскай школе, у вёсцы наогул, ніколі не паўстае пытання, на якой мове гаварыць ці думаць, спяваць ці пісаць. Яна – наш дух, наша жыццё і сутнасць. Пагэтаму лёгка і весела прайшоў  дзень, калі праходзіла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства” адказна пісалі вучні 8-11 класаў. Лепш за ўсіх напісала вучаніца 11 класа Настасся Заяц. Паштоўкі “Пажаданні роднай мове” былі аформлены з густам. Раскрываем іх і чытаем: “Родная беларуская мова! Жадаю, каб ты стала міжнароднай мовай!”, ці “Родная мова! Жадаю, каб ты стала мовай бестселераў!”, ці “Родная мова! Жадаю, каб ты цвіла і пахла, як кветкі ў маім садзе!” Шчыра і пранікнёна. Яшчэ падчас Тыдня адбыўся прагляд беларускай пастаноўкі “Князь Вітаўт”, чэленджы “Мова краіны маёй: пра настаўніка – з любоўю” і “Чытаем вершы пра родную мову”, літаратурная гасцёўня “Янка Купала і Якуб Колас”, конкурс творчых работ “За што я люблю родную зямлю”. А гастранамічны фэст “Беларуская кухня” наогул быў смачным і свежым, калі дзеці гатавалі дранікі, пяклі  бульбу, мяса, гарбуз, частаваліся дарамі з саду.

Пашаны табе, наша родная беларуская мова, на тысячагоддзі! Паэтычнага і песеннага аздаблення! Цудоўнага і адданага, добрага і працавітага твайго носьбіта – народа!

Вера ПАШКЕВІЧ,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Мілявіцкая сярэдняя школа”

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале

Подписывайтесь по ссылке

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио