У раённым цэнтры рамёстваў працягваецца тэматычная выстаўка-продаж работ мясцовых майстроў Жанны Новік, Юліі Карповіч, Таццяны Вангул, Алены Садаўнічай, Вольгі Альховік, Уладзіміра Дубаўца, Міхаіла Маскевіча, Сяргея Жвірблі “Велікодная палітра”. Хрысціяне-католікі, якія ўжо адсвяткавалі Вялікдзень, мелі ўнікальную магчымасць наведаць выстаўку і набыць велікодную атрыбутыку: прыгожа аформленыя вербачкі, сувенірныя яйкі, кошычкі з лазы, з якімі хрысціяне ходзяць у касцёл ці царкву асвячаць яйкі — галоўны атрыбут свята. Цяпер чарга за праваслаўнымі вернікамі, якія таксама змогуць набываць велікодныя работы майстроў, каб стварыць для сябе і блізкіх святочную атмасферу.
З работамі нашых майстроў мелі магчымасць пазнаёміцца і набыць для сябе і жыхары Гродна. Два разы мастоўскія майстры прыгожыя велікодныя работы прадавалі на кірмашы ў абласным цэнтры.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад