Жыццё ўносіць свае карэктывы ў звычайны лад жыцця. Тым не менш цяжка змяніць ці адмяніць традыцыі, якія закладвалі настаўнікі больш чым 70 гадоў. На жаль, мы не можам у гэтым годзе сустрэцца ў сценах школы. Таму сустрэча адбудзецца ў новым фармаце. Гэта – інтэрнэт-праект да вечара сустрэчы з выпускнікамі ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа” “Листая школьные страницы» на Google.com.
Мы рады вітаць не толькі юбілейныя выпускі, але і ўсіх выпускнікоў. Са сцен нашай школы выйшлі ў самастойнае жыццё больш за 2000 юнакоў і дзяўчат. Гэта людзі розных прафесій, якія працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі. Хтосьці абараняе нас і нашу Радзіму, некаторыя працягваюць вучобу, многія ўжо і на заслужаным адпачынку.
Адзін раз у год мы можам з галавой акунуцца ва ўспаміны мінулых гадоў…
Школьныя гады самыя цудоўныя. Кожны дзень — нешта новае: цікавыя падарожжы ў захапляльны свет навукі, знаёмствы, сустрэчы.
І заданні былі складаныя, і недарэчныя ўчынкі і паводзіны, але, калі ўжо прайшло шмат гадоў пасля заканчэння школы, мы звычайна ўспамінаем пра яе з усмешкай, як пра самы бесклапотны перыяд, падчас якога самым жудасным была дрэнная адзнака ці заўвага ў дзённіку.
Сваю першую настаўніцу (а хтосьці і настаўніка) памятаюць, бадай, усе: менавіта яна або ён сталі правадырамі ў чароўны свет навукі, а таксама матывавалі старанна вучыцца на радасць бацькам. Многія з вас з вялікай павагай успамінаюць сваіх класных кіраўнікоў, любімых настаўнікаў-прадметнікаў .
Мы рады вітаць усіх, чыё жыццё і лёс аб’ядноўвала і аб’ядноўвае, грэла і грэе сваёй цеплынёй – добрая, надзейная, утульная, шчырая, любімая Азёркаўская сярэдняя школа.
А школа жыве ў сваіх выпускніках. Мы ганарымся вамі!
Дазвольце шчыра пажадаць,
Каб вам у вокны ззяла сонца,
А ў вашы сэрцы благадаць
Лілася ліўнямі бясконца!
Каб зоркі падалі ў руку,
А на стале было да хлеба.
І каб хапала ў кашальку
На ўсе надзённыя патрэбы.
Валянціна МАРМЫШ,
дырэктар
ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад