Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбществоСоциумДуховностьНаука и образованиеДень белорусской письменности

Важная нотка святочнага настрою. У Слоніме вернікам перадалі благадатны агонь з Ерусаліма ад Гроба Гасподняга

Важная нотка святочнага настрою. У Слоніме вернікам перадалі благадатны агонь з Ерусаліма ад Гроба Гасподняга01 сентября 2019 — 14:13

Адным з першых святочных эпізодаў 1 верасня ў Слоніме стала богаслужэнне ў Свята-Троіцкім саборы.

Яно – свайго роду фінальная кропка на маршруце экспедыцыі “Дарога да святыняў”, якая пачалася яшчэ напярэдадні нацыянальнага свята. 

20190901094245_IMG_4787.JPG

 

Навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” нарадзілася ў Беларусі адначасова з Днём пісьменства, у 1994 годзе. Штогод прымае ўдзел у ёй творчая і навуковая інтэлігенцыя краіны: пісьменнікі, мастакі, музыканты, навукоўцы. Традыцыйна экспедыцыя пачынаецца ў Мінску, у Свята-Духавым кафедральным саборы, дзе захоўваецца благадатны агонь ад Гроба Гасподняга, а далейшы маршрут вызначаецца ў залежнасці ад сталіцы Дня пісьменства. Сёлета канчатковы пункт назначэння – Слонім. 

_MG_4942.JPG20190901095126_IMG_4800.JPG20190901094945_IMG_4794.JPG20190901095137_IMG_4803.JPG20190901094002_IMG_4779.JPG20190901095207_IMG_4808.JPG_MG_4962.JPG

Больш за 30 удзельнікаў экспедыцыі пачалі свой шлях 28 жніўня і за чатыры дні да старту асноўных святочных мерапрыемстваў Дня пісьменства наведалі галоўныя святыні Мінска і некалькіх раёнаў Мінскай вобласці. На гродзенскай зямлі яны перадалі благадатны агонь вернікам Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра і храма Святого прарока Іліі на Навагрудчыне, заклалі Сад малітвы каля храма Святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх горада Ваўкавыска. 

20190901094117_IMG_4783.JPG

– Кожны год наша экспедыцыя не падобная на папярэднюю, і галоўнае адрозненне цяперашняй – яна, можна сказаць, прыняла міжнародны фармат. Шлях без малога ў тысячу кіламетраў разам з намі пераадолеў сербскі пісьменнік Ранка Гойкавіч. Ёсць сярод членаў экспедыцыі нязменны ўжо на працягу ўсёй яго гісторыі ўдзельнік – Ніна Загорская, – расказаў адзін з удзельнікаў Аляксандр Лапата-Загорскі, які сам штогадовую дарогу да святыняў напярэдадні Дня пісьменства пераадолеў ужо больш за дзесяць разоў. 

20190901094850_IMG_4788.JPG

Увогуле за сваю гісторыю больш чым у чвэрць стагоддзя сотнi энтузiястаў працавалi ў складзе экспедыцыi. Больш за 30 тысяч кiламетраў складае агульны маршрут, праведзена мноства навукова-творчых канферэнцый у гарадах i вёсках, асвечаны благадатным агнём сотнi пахаванняў абаронцаў Радзiмы, пасаджаны Сады супольнай малiтвы. 

_MG_4953.JPG

Напоўненае глыбокім сэнсам падарожжа па Слонімскай зямлі, дарэчы, пачалося яшчэ напярэдадні. У апошні дзень лета, 31 жніўня, экспедыцыя завітала і на асвячэнне капліцы ў гонар святых Пятра і Фяўроніі ў Слоніме, удзельнікі здзейснілі хрэсны ход да Свята-Успенскага сабора у Жыровічах. 

_MG_4963.JPG_MG_4946.JPG

З самай раніцы 1 верасня ўжо ў “Эдэмскім садзе” Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра, што ў двух кіламетрах ад Жыровічаў, быў закладзены Сад малітвы – больш за два дзясяткі блакітных елак. Калі быць дакладней, тут з'явілася вечна зялёная алея з дваццаці шасці дрэў, і гэта лічба невыпадковая – адпавядае парадкаваму нумару цяперашняга свята слова ў Слоніме. У вышытых мяшочках, збанках і капсулах пад карані дрэваў тут лягла зямля, урачыста ўручаная экспедыцыі прадстаўнікамі пройдзеных па маршруце раёнаў. Гэты сімвалічны момант стаў яшчэ адным напамінам прысутным аб далучэнні да агульнадзяржаўнага свята тых гарадоў і пасёлкаў, па якіх прайшоў маршрут экспедыцыі "Дарога да Святыняў”. 

20190901094953_IMG_4795.JPG20190901095201_IMG_4806.JPG_MG_4944.JPG

Богаслужэнне ў Слонімскім Свята-Троіцкім саборы ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, а напрыканцы агульнай малітвы вернікам быў перададзены благадатны агонь. Літаральна за гадзіну да абвяшчэння старту святочных мерапрыемстваў з галоўнай сцэны свята, пасля набажэнства ў храме ў самым цэнтры горада над Шчарай па гораду разышліся людзі, якія спяшаліся дадому зберагаючы агонь свечак і лампад. Усё гэта надало рэспубліканскаму святу яшчэ адну вельмі важную нотку настрою. 

20190901095225_IMG_4813.JPG

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио