Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памяти76 лет Гродненской областиНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровление

Вас вітаюць “Гудасы”

Вас вітаюць  “Гудасы”28 августа 2019 — 08:33
 

Павага да сваёй краіны, да яе нацыянальных традыцый , гісторыі і багатай культуры з’яўляецца асновай выхавання падрастаючага пакалення  ў Рэспубліцы Беларусь. Немагчыма вырасціць годнага чалавека і сапраўднага грамадзяніна без трапяткога стаўлення да сваіх вытокаў.

Умовы, у якія быў пастаўлены  наш школьнік выхаваўча-аздараўленчай ўстановы “Лагер маляўнічага кутка “Гудасы” з кругласутачным знаходжаннем дзяцей” дазвалялі запоўніць духоўны свет дзіцяці  думкамі, перажываннямі, ідэямі, яркімі ўражаннямі, звязанымі з гістарычным мінулым, багатай народнай спадчынай, дзяржаўнымі і традыцыйнымі народнымі святамі, дасягненнямі Рэспублікі Беларусь ў розных галінах дзейнасці яе грамадзян.

Змена насіла  назву “У пошуках дыяментаў маёй Радзімы”.  24 хлопчыкаў і дзяўчынак падарожнічалі па нашай беларускай зямлі.

Цікава і пазнавальна праходзілі такія мерапрыемствы як  турнір знаўцаў роднай мовы “Паўтараем, на роднай мове размаўляем!”,  гульня-віктарына “Размаўляем па-беларуску!”, пазнавальна-гульнёвая праграма ”Кола беларускага фальклору”,гульня-віктарына “Беларускія народныя гульні”, прагляд відэафільма ”Славутыя мясціны Беларусі”, віктарына “Гродзеншчына светлая мая” (да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці ), гульня “Зялёныя сябры чалавека”, экалагічны дэсант  “Час дзеянняў” , віртуальнае падарожжа “Мінск – горад-герой”, аперацыя “Помнік распавядае” , конкурс каляровых алоўкаў “Чароўныя фарбы малой радзімы”, фестываль талентаў “Славянскі міні-базар”,майстар-класс па выяўленчаму мастацтву “Юныя шагалікі”, інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і г.д.

 Робячы крок за крокам, выхаванцы  змены пазнавалі нашу родную зямлю і яшчэ больш упэўніваліся ў яе унікальнасці.

З жаданнем і задавальненнем дзеці прагуляліся по роднай вёсцы Гудзевічы, наведалі лясок, родную крынічку. Радасць і задавальненне ў сэрцы кожнага выхаванца пакінулі экскурсіі на адкрытае акцыянернае таварыства “Мастадрэў”, на пажарны пост №12 Мастоўскага РАНС , у Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, у Мастоўскі эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі, у Гудзевіцкі дзяржаўна-літаратурны музей.

На працягу лагернай змены дзейнічала аб’яднанне па інтарэсах “Юны гудас”. Буру эмоцый выклікалі ў ўдзельнікаў аб’яднання састаўленне сваёй радаслоўнай, фотаконкурс “Мой любімы вугалок роднай вёскі”, інтэлектуальны аўкцыён “Лепшы знаўца гісторыі роднай вёскі” і г.д. Дзеці даведаліся пра шматлікія легенды і паданні паходжання вёскі Гудзевічы. Як нераўнадушныя жыхары,любячыя сваю малую радзіму, састаўлялі праект “Будучае нашай вёскі”.

Усе выхаванцы сваім актыўным удзелам у жыцці лагера заставілі заззяць свае зорачкі, таму атрымалі з гонарам пашпарты  гудасаў . А запаветны ключык ад скарбонкі “дыяментаў” з сюрпрызамі ўручылі двум атрадам падарожнікаў.

 

          

                     М. Батвіноўская ,

      намеснік дырэктара  ВАУ “Лагер маляўнічага кутка “Гудасы” з кругласутачным знаходжаннем дзяцей”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио