Пад такім дэвізам група вучняў і бацькоў ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа” накіравалася памятнымі сцежкамі малой радзімы, свайго краю па маршруце, які быў складзены у рамках Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства”.
Маршрут пачаўся ў аг.В.Азёркі ля помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Далей група накіравалася ў аг.Курылавічы. У цэнтры вёскі, у скверы есць скульптура воіна - гэта помнік загінуўшым землякам, ён быў узведзены ў 1968 годзе. Наступным прыпынкам была Свята – Троіцкая крыніца, якая размешчана на беразе р.Шчара. Старажылы памятаюць, як у снежні 1942 года немцы знішчылі драўляную царкву, якая стаяла на беразе р.Шчара, растралялі святара. Праз некаторы час на гэтым месцы выбілася вада, з’явілася крыніца.
Амаль кожны, хто пабываў у гэтым святым месцы, не можа абысці мемарыяльны комплекс савецкім воінам, партызанам і ахвярам фашызму, які ўстаноўлены ў в.Шымкі. Аб падзеях, якія адбываліся тут у гады вайны, рабяты ведаюць і самыя могуць расказаць бацькам, сябрам.
Далейшым прыпынкам была партызанская зямлянка, якая адлюстроўвае быт ваеннага часу. У гады Вялікай Айчыннай вайны у Ліпічанскай пушчы дзейнічалі партызанскія атрады, тут размяшчаўся партызанскі шпіталь. У цяперашні час – гэта музей-зямлянка, наведаўшы які можна даведацца аб падзеях, жыцці партызанскіх атрадаў у гады вайны.
Апошнім пунктам маршруту стала Брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фашызму. На могілках пахаваны воіны, мірныя жыхары, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 17.12.1942 нямецка-фашысцкія карнікі спалілі вёску Шчара і загубілі 85 яе жыхароў. У 1960 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск.
Сумесная дзейнасць з бацькамі садзейнічае ўмацаванню сямейных каштоўнасцей, развіццю цікавасці да вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй сям’і, малой радзімы, фарміраванню ў моладзі грамадзянскасці, патрыятызму.
Таццяна ХАЛЕЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад