Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Вандроўку ў мінулае здзейснілі сямікласнікі другой гарадской школы

Вандроўку ў мінулае здзейснілі сямікласнікі другой гарадской школы06 января 2022 — 08:46

Кожнаму беларусу знаёма імя Максіма Багдановіча. Яго называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі.

 

Марозным ранкам 26 снежня вучні 7 ”Б” класа сярэдняй школы №2 г. Масты разам з класным кіраўніком накіраваліся на экскурсію ў г. Гродна. Настрой ва ўсіх быў цудоўны, і зусім не палохала зімовае надвор’е. Свае дзверы для нас гасцінна адчыніў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей Максіма Багдановіча. Наведванне музея было прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння славутага песняра беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Супрацоўнікі музея правялі для вучняў квэст “ Вандроўка ў мінулае”. Вучні прайшліся па цярністых жыццёвых сцежках паэта-класіка, паэта-мастака. У займальнай форме быў прапанаваны матэрыял, які будзе вельмі патрэбны пры больш падрабязным вывучэнні творчасці Максіма Багдановіча. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне па творчасці паэта, разгадвалі крыжаванкі. Асаблівае ўражанне атрымалі вучні ад наведвання пакояў, у якіх жылі родныя і блізкія Максіма Багдановіча.

Мэбля, інтэр’ер, прадметы побыту, цацкі тых часоў і многае іншае былі зусім не падобны да сучасных рэчаў, але варта ведаць і памятаць тое, што было да нас. Вельмі зацікавіла вучняў вялізнае, амаль у рост чалавека люстра, гледзячы ў якое можна загадаць жаданне. Як адзначылі супрацоўнікі музея, яно абавязкова збудзецца. Кожны загадваў штосьці таемнае для сябе, сваіх блізкіх. Безумоўна, усе жаданні збудуцца абавязкова, бо мы завіталі ў госці да Максіма Багдановіча напярэдадні Новага года і Каляд.

 

Знаёмства з творчасцю Багдановіча ўзбагаціла ўнутраны свет вучняў, паспрыяла выхаванню пачуцця нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму, за яе геніяльных творцаў. Няхай зіхатлівая зорка паэзіі М. Багдановіча праз стагоддзі працягвае свяціць над роднай зямлёй усё ярчэй і ярчэй.

Таццяна КАЛЕСНІКАВА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г. Масты

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио