У рамках рэалізацыі праекта “Павышэнне прывабнасці трансмежнага рэгіёна шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць» (акронім – “Вандроўка ў этнаказку”), ажыццяўляемага супрацоўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў межах Праграмы трансмежнага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь – Украіна 2007–2013, 17–18 жніўня 2013 года адбудзецца ЭТНАФЭСТ “Вандроўка ў этнаказку”.
У фестывалі прымуць удзел народныя і этнічныя калектывы, майстры народнай творчасці Гродзеншчыны і Сувальшчыны. Для ўдзельнікаў фестываля будуць арганізаваны анімацыйныя праграмы. Будзе працаваць дзіцячая пляцоўка. Жадаючыя змогуць паспытаць свае сілы ў народнай творчасці пад кіраўніцтвам майстроў.
17 жніўня мерапрыемствы будуць праходзіць у в. Гудзевічы Мастоўскага раёна.
18 жніўня – у горадзе Гродна ў Старым і Новым замках.
Другі этап фестываля адбудзецца ў г. Сувалкі (Рэспубліка Польшча) 23–25 жніўня 2013 г.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у фестывалі.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад