Свята 8-га Сакавіка дзяўчаты-валейбалісткі 1996-1997 гадоў нараджэння вырашылі адзначыць па-спартыўнаму. Напярэдадні жаночага дня яны спаборнічалі ў райцэнтры за званне пераможцы. Удзел у раённых спаборніцтвах па валейболу прынялі адзінаццаць школьных каманд, чатыры з якіх гарадскія, а сем – з сельскіх школ. Гульні праходзілі ў спартыўных залах другой, трэцяй гарадскіх школ і спартыўнага комплексу “Нёман”.
Стаўшы лідэрамі ў сваіх групах, каманды Гудзевіцкай гімназіі, Правамастоўскай сярэдняй школы і сярэдняй школы №2 горада Масты ў фінале вызначалі пераможцу. Гэтае званне дасталося камандзе дзяўчат з другой гарадской школы. Другую ступень п’едэстала заняла каманда з Гудзевіч, трэцюю – каманда з Мастоў Правых.
Як расказаў начальнік аддзела па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Сяргей Пятровіч Кухлей, каманда-пераможца з другой гарадской школы ў верасні будзе прадстаўляць наш раён на абласных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў, а каманда з Гудзевіцкай гімназіі ў канцы красавіка выступіць на абласных спаборніцтвах “Каласок” сярод сельскіх дзяцей і падлеткаў.
А. ШВЯДКОНа здымку: каманда-пераможца з СШ №2 г. Масты ніжні рад (злева направа) – Ганна КУЧУН, Анастасія ЛАЗАРЭНКА, Сняжана ЖУК, Алёна МАСЮК; верхні рад (злева направа) – Дар’я СЕГЕНЬ, Вольга КУЧУН, трэнер каманды Уладзімір Уладзіміравіч МАСЮК, Ксенія ЛАМАКІНА, Вольга САФОНІК.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад