Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Вакол “Луннаграда”за 18 дзён. Як бавілі вольны час лунненскія школьнікі

Вакол “Луннаграда”за 18 дзён. Як бавілі вольны час лунненскія школьнікі03 августа 2020 — 08:27

 Лета – цудоўная пара адпачынку для навучэнцаў. Гэта час забаў, падарожжаў, новых адкрыццяў, знаёмстваў з новымі сябрамі.  Адным словам, гэта магчымасць, запоўніць свой вольны час карыснымі і цікавымі справамі.

 

Штогод для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета” гасцінна адчыняе дзверы аздараўленчы лагер “Луннаград”. У ім адпачываюць дзеці 7-12 гадоў.  Сёлета лагерная змена праводзілася ў форме сюжэтна-ролевай, пазнавальнай гульні “Вакол Луннаграда за 18 дзён”.

 

Паколькі наша школа размешчана ў жывапісным куточку Прынёманскага краю, то гэта дало магчымасць аб’явіць лагер экалагічнай пляцоўкай, дзяцей – падарожнікамі – вынаходнікамі.”Эка” – пляцоўка гэта не проста вывучэнне экалогіі і не проста адпачынак на прыродзе. Перш за ўсё – гэта знаходжанне ў казачным свеце прыроды, а само па сабе прабыванне на яе тэрыторыі вучыць, выхоўвае, фарміруе экалагічны светапогляд навучэнцаў. Выхаванцы траплялі ў свет, дзе прырода паўнапраўная гаспадыня, дзе няма шуму, дзе адчуваецца бурленне ракі Нёман, шум ветру, расы на траве, лясныя шолахі. У дзяцей была рэдкая магчымасць адчуць сябе даследчыкамі, зразумець сваю адказнасць за захаванне прыроды. Кожны дзень хлопчыкі і дзяўчынкі даследавалі і вывучалі розныя аб’екты прыроды: звяроў, птушак, насякомых, кветак, раслін біялагічнага заказніку “Чарлёна”.

 

Праз цікавыя заданні, віктарыны, гульні, экскурсіі, конкурсы выхаванцы рабілі новыя адкрыцці і рэалізоўвалі творчыя  магчымасці. Асабліва цікавымі і запамінальнымі сталі гульнявая праграма “Я твой сябар, ты мой сябар”, экалагічная гадзіна “Жыхары лугу”, прагулка – пошук “Як жывеш, муравей?”,  творчая справа “Кветкі – сонцавы дзеткі”, спартыўная гадзіна “Па сцяжынцы з экалагічнымі перашкодамі” і іншыя.

 

  За 18 дзён выхавальнікі  стварылі атмасферу творчасці і радасці, далі новыя веды і атрымалі эмацыянальныя водзывы дзяцей. Выхаванцы пераканаліся, што экалагічная атмасфера на тэрыторыі аг. Лунна спрыяльная. І, магчыма, дзіўны час праведзены ў летнім лагеры, прымусіць дзяцей  яшчэ раз задумацца аб прыродзе і неабходнасці захаваць гэтае цуда для будучага пакалення.

                                                                                                    А.В.Бандарэнка,

дырэктар аздараўленчага лагера “Луннаград” дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио