В райсельхозпроде и райкоме отраслевого профсоюза недавно подвели итоги трудового соперничества земледельцев во время весенних полевых работ.
Сярод сельгаспрадпрыемстваў пераможцам названа СПУП «Дубна», а галоўны аграном гэтай гаспадаркі Пётр Пятровіч Сантоцкі стаў лепшым сярод сваіх калег. Званне лепшага галоўнага інжынера па выніках веснавых работ прысуджана Васілію Лявонцьевічу Панасевічу з ААТ «Чарлёна».
Сярод механізатараў пераможцамі сталі: на падрыхтоўцы глебы да сяўбы яравых -- Станіслаў Уладзіміравіч Мацейчык з СВК імя А. Міцкевіча; механізатары СПУП «Дубна» Уладзімір Мечыслававіч Умоўскі і Мікалай Уладзіміравіч Сталяроў названы лепшымі сярод сваіх калег на ўнясенні мінеральных і арганічных угнаенняў адпаведна.
Больш за ўсіх збожжавых і зернебабовых пасеяў механізатар Віталій Анатольевіч Тур з СВК «Азяранскі». На сяўбе цукровых буракоў не было роўных Рамуальду Пятровічу Яткоўскаму з ЗАТ «Гудзевічы». На пасадцы бульбы і сяўбе кукурузы вызначыліся механізатары РУСП «Мастаўчанка» Міраслаў Альбінавіч Самардак і Васілій Іванавіч Лішко. Набыткі гэтых працавітых земляробаў -- найлепшыя сярод іх калег, што былі заняты на такіх жа работах. Напрыклад, механізатар Мікалай Ула-дзіміравіч Сталяроў па-грузіў у прычэпы гноераскідвальнікаў амаль 30 тысяч тон арганікі. Усе пераможцы атрымалі падзячныя пісьмы райсельгасхарчу і райкама галіновага прафсаюза і грашовыя прэміі. Памер прэміі, між іншым, складае 175 тысяч рублёў.
На здымку: першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Мікалай Сяргеевіч АЛЬГОВІЧ, старшыня СВК «Азяранскі» У. М. ШУЛЬГАЧ віншуюць з працоўнай перамогай на сяўбе яравых збожжавых механізатара СВК «Азяранскі» Віталія Анатольевіча ТУРА (злева направа).
Тэкст і фота М. ПАВЯДАЙКІ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад